Станіслаў Сак
Сак (у каталіцтве Станіслаў; ? — па 1433) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста дубініцкі (1433). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Памян». Пачынальнік роду Саковічаў.
![]() Герб «Памян» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XIV стагодзьдзе |
Памёр | па 1434 |
Род | Саковічы |
Дзеці | Андрэй, Васіль (Васька), Ян (Івашка), Станіслаў (Станька), Алехна, Пётар, Фёдар (Федзька) |
ІмяРэдагаваць
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Сак паходзіць ад гоцкага sakjo 'спрэчка' і цалкам адпавядае германскаму імю Sack (Sacco)[1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sak (15 кастрычніка 1432 год)[2], Stanislaus Sak, Sack[3].
БіяграфіяРэдагаваць
Зь літоўскага баярскага роду. Відаць, быў у сваяцтве з Даўгердамі.
Упершыню ўпамінаецца ў акце Гарадзельскай уніі (1413 год). У 1433 годзе быў старостам дубініцкім.
Меў сыноў Андрэя, Васіля (Ваську), Яна (Івашку), Станіслава (Станьку), Алехну, Пятра, Фёдара (Федзьку).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Дополнения к Актам историческим, относящимся к России : Собраны в иностранных архивах и библиотеках и изданы Археографической Комиссией. — СПб., 1848. С. 517.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 292.
ЛітаратураРэдагаваць
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4