Васіль Саковіч (літоўскі баярын)

Васіль Саковіч (? — каля 1473) — літоўскі баярын.

Васіль Саковіч
лац. Vasil Sakovič

Герб «Памян»
Асабістыя зьвесткі
Памёр каля 1473
Род Саковічы (род)
Бацькі Станіслаў Сак
Жонка Мілохна
Дзеці Сьцечка, Кацярына

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Basilius alias Waschko Sakowycz (25 лютага 1444 году)[1], Васко Сакович[2].

Біяграфія

рэдагаваць

З шляхецкага роду Саковічаў гербу «Памян», сын літоўскага баярына Станіслава Сака, які 2 кастрычніка 1413 году падпісаў Акт Гарадзельскай уніі з Польшчай, а пазьней атрымаў пасаду старосты дубінскага. Меў братоў Андрэя, Яна, Станіслава, Алехну, Пятра і Фёдарава.

У 1473 годзе запісаў тры маёнткі брату Яну. Іншыя ўладаньні атрымаў у спадчыну Багдан Андрэевіч Саковіч.

У шлюбе зь Мілохнай (нявысьветленага паходжаньня) меў сына Сьцечку і дачку Кацярыну. 25 ліпеня 1444 году разам з жонкай, дачкой Кацярынай ды іншымі неназванымі дзецьмі зрабіў ахвяраваньне віленскім францішканам.

  1. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 203.
  2. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 293.

Літаратура

рэдагаваць
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4