Станіслаў Пэнкаля
Станіслаў Пэнкаля (па-польску: Stanisław Pękala; нар. 5 красавіка 1887 году ў Бжазовай Гаці — пам. 10 верасьня 1939 году ў Кураве) — польскі грамадзкі і палітычны дзяяч.
Станіслаў Пэнкаля Stanisław Pękala | ||||
Дэпутат Заканадаўчага сойму Польшчы | ||||
---|---|---|---|---|
1919 — 1922 | ||||
Прэзыдэнт: | Юзэф Пілсудзкі | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
5 красавіка 1887 Бжазова Гаць | |||
Памёр: |
10 верасьня 1939 Кураў | |||
Партыя: | ||||
Узнагароды: |
|
Зь сялянскай сям’і. Удзельнічаў у кансьпірацыі супраць царскай улады. Быў сябрам Баявой арганізацыі Польскае Сацыялістычнае Партыі. Яго тры браты, таксама сацыялісты, былі расстраляныя расейцамі ў 1906 годзе. Да 1914 году знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам. За часам Першай сусьветнай вайны належаў да Польскай вайсковай арганізацыі. У 1918 годзе быў арыштаваны аўстрыйцамі за ўдзел у патрыятычных дэманстрацыях. Дабравольцам удзельнічаў у вайне з бальшавікамі. За часам вольнай Польшчы належаў да сялянскіх партыі. У 1919—1922 гадох быў дэпутатам Заканадаўчага сойму. Быў таксама войтам або намесьнікам войта Курава (дакладных зьвестак няма). Быў заснавальнікам гміннай крэдытнай касы й сябрам яго кантрольнай камісіі. Загінуў падчас бамбардзіроўкі Курава нямецкай Люфтвафэ.
Быў узнагароджаны Крыжам Незалежнасьці (1937)[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Stanisław Pękala, w: Posłowie i senatorowie Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1939: słownik biograficzny. T. 4. M-P, Piotr Majewski; red. nauk. Grzegorz Mazur; Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2009, s. 351—352 (пол.)