Станіслаў Патапчук

польскі палітык

Станісла́ў Патапчу́к (па-польску: Stanisław Potapczuk; 10 лістапада 1914, Яблань(pl), Люблінскае ваяводзтва — 2004) — камэндант вобласьці Бяла-Падляска акругі Люблін Сялянскіх батальёнаў, падпалкоўнік, дзяржаўны дзяяч.

Станіслаў Патапчук
Stanisław Potapczuk
10 лістапада 19142004
Мянушка Sewer
Месца нараджэньня Яблань, Люблінскае ваяводзтва
Прыналежнасьць Другая Рэч Паспалітая
Польская народная рэспубліка
Званьне падпалкоўнік
Бітвы/войны Другая сусьветная вайна
Узнагароды
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Ордэн Крыж Грунвальду 3 клясы
Ордэн Крыж Грунвальду 3 клясы
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі

Жыцьцярыс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і Стэфана і Ўльяны. У 1929 року скончыў агульнаадукацыйную школу ў Вішніцах, у 1935 — будаўнічы тэхнікум у Любліне. Працаваў на вымярэньні ракі Тур’я. Скончыў дывізійны курс падхаружых-рэзэрвістаў 20-е дывізіі пяхоты пры 79-ы палку пяхоты ў Слоніме. Атрымаў званьне капрала падхаружага.

Падчас абарончай вайны (1939) браў удзел у абароне Варшавы. У кастрычніку 1939 быў арыштаваны НКВД, аднак здолеў уцячы з-пад аховы. Быў адным з арганізатараў падпольнае Каманды абаронцаў Польшчы(pl). Пасьля яе раскрыцьця і разгроме ў 1941 далучыўся да Народнай партыі «Рох»(pl) і Сялянскіх батальёнаў. У 1942 стаў камэндантам вобласьці Бяла-Падляска Сялянскіх батальёнаў, пачаў навучаньне ў падпольным Вольным унівэрсытэце польскім(pl) на факультэце права і сацыяльна-эканамічных навук. У 1944 быў адным са стваральнікаў лясной школы падхаружых пры I батальёне імя Падляскай зямлі Сялянскіх батальёнаў. Атрады пад кіраўніцтвам Станіслава Патапчука зьдзейсьнілі вялікую колькасьць вайсковых апэрацыяў супраць цягнікоў і заводаў нямецкіх акупантаў. Значнае павышэньне актыўнасьці атраду адбылося ў ліпені 1944 року падчас Акцыі «Бура».

Па вайне скончыў эканамічную адукацыю ў Лодзкім ўнівэрсытэце. У 1946—1980 працаваў у Цэнтральным бюро па плянаваньні, дзе выконваў функцыі старшыні Аддзелу інвэстыцыяў сельскай гаспадаркі, транспарту і гандлю.

Узнагароды

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Wojtas, Marian. Słownik biograficzny żołnierzy Batalionów Chłopskich : IV Okręg Lublin. — Lublin: Stowarzyszenie Byłych Żołnierzy Batalionów Chłopskich, 1998. — С. 479. — ISBN 83-85223-60-6
  • Wojtas, Marian. Słownik biograficzny żołnierzy Batalionów Chłopskich : IV Okręg Lublin. — Stowarzyszenie Żołnierzy Batalionów Chłopskich, 2001. — Т. II. — С. 611. — ISBN 83-91313-50-6