Станіслаў Нядзьведзкі
Станісла́ў Нядзьве́дзкі (каля 1890, Путнікі, цяпер у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці — 1943, цяпер у Вялейскім раёне Менскай вобласьці) — беларускі пратэстанцкі дзяяч, пастар цэркваў ХВЭ ў ваколіцах Вілейкі, Радашкавіч і Маладэчна[1] (цяпер на Меншчыне).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся каля 1890 року ў вёсцы Путнікі пад Радашкавічамі. Празь перасьлед уцёк у Прыбалтыку, працаваў у порце[2].
На пачатку XX стагодзьдзя разам з братам Стэфанам зьехаў на заробкі ў ЗША, дзе ў 1908 стаў гаспадаром невялікай абутковай фабрыкі. У 1915 ажаніўся з украінкай Соф’яй Дайнэкай, жылі ў Нью-Ёрку. У 1922 цяжка захварэў, а ацалеўшы, прысьвяціў сябе служэньню Госпаду і далучыўся да царквы хрысьціянаў веры эвангельскай, створанай украінцам Іванам Варанаевым. Жонка ягоная таксама неўзабаве ўверавала.
У 1924 року Станіслаў Нядзьведзкі быў высьвячаны на служэньне і вырашыў вярнуцца на радзіму. Пачаў з пропаведзяў у Радашкавічах, а праз год былі збудаваныя дамы малітвы ў вёсках Путнікі, Пяцюлі і Красоўшчына. Надалей цэрквы былі адчыненыя і ў шмат якіх іншых вёсках таго рэгіёну — агулам 16 цэркваў.
Быў адным з заснавальнікаў Віленскага Амэрыканскага камітэту[3][4].
У 1938 року польскія ўлады забаранілі Станіславу Нядзьведзкаму жыць у радыюсе 100 кілямэтраў ад граніцы з СССР, і ён быў вымушаны зьехаць з памежных Радашкавічаў у Вільні, дзе мешкаў да 1941[5].
Арыштаваны і расстраляны ў 1943 року нацыстамі[6] па даносе здрадніка, які паведаміў, што Нядзьведзкі прапаведаваў у царкве пра тое, што нямецкая ўлада неўзабаве абрынецца[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Справка Зводны электронны каталёг сыстэмы карпаратыўнай каталёгізацыі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 27 кастрычніка 2013 г.
- ^ Г.М. Сысоев. (11 сакавіка 2013) История церкви (рас.). Религиозная община Церковь христиан веры евангельской г.п. Радошковичей. Праверана 27 кастрычніка 2013 г.
- ^ Алег Латышонак. Беларускія палітыкі і пратэстанты. Ад «Гомона» да Грамады // Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку XX стагодзьдзя: артыкулы і ўспаміны / Уклад. А. Латышонка, С. Акінчыца. — Мн.: Кнігазбор, 2006. — ISBN 985-6824-19-2
- ^ З матэрыялаў II аддзелу Генэральнага штабу Польскай Рэспублікі // Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку XX стагодзьдзя: артыкулы і ўспаміны / Уклад. А. Латышонка, С. Акінчыца. — Мн.: Кнігазбор, 2006. — ISBN 985-6824-19-2
- ^ В.Франчук. (21 жніўня 2011) Восстановление деятельности пятидесятнической церкви на западе Украины и Белоруси (рас.) Праверана 27 кастрычніка 2013 г.
- ^ С. Акинчиц. История христиан веры евангельской в Беларуси // Авт. сост. М.В. Цвилик; Под ред. В.И. Новицкого Вопросы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь : Сборник документов и материалов. — Мн.: Четыре четверти, 2005. — С. 321. — ISBN 985-6734-40-1.
- ^ М.И. Чернов (М.И. Одинцов). Всепольский союз христиан веры евангельской (рас.) Российское объединение исследователей религии Праверана 27 кастрычніка 2013 г.
Літаратура
рэдагаваць- Уладзімер Франчук. Пачынальнікі пацідзесятніцкага руху на захадзе Беларусі // Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку XX стагодзьдзя: артыкулы і ўспаміны / Уклад. А. Латышонка, С. Акінчыца. — Мн.: Кнігазбор, 2006. — ISBN 985-6824-19-2