Станіслаў Карвацкі (1641—1694)
польскі езуіт
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карвацкі.
Стані́слаў Карва́цкі (па-польску: Stanisław Karwacki; 2 траўня 1641, Мазовія — 7 траўня 1694, Ломжа) — езуіт (уступіў 19 жніўня 1662 у Вільні), дзейнічаў у Вільні й Варміі, прафэсар езуіцкіх калегіюмаў у Рэшлю, Тыльжы й Пултуску, місіянэр у Стшэгоцінах і Мышыньцы ў 1675—1687 і Нестэпове ў 1690—1692 ля мяжы з Прусіяй. Са шляхецкага роду Карвацкіх. Дзядзька Мацея, Томаша, Людвіка Францішка.