Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Брант.

Станісла́ў Брант — шляхціч Ваўкавыскага павету[1], паўстанец 1863—1864 рокаў. Сын Казімера Бранта.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацька Казімер Брант валодаў маёнткам Зэльзін у Ваўкавыскім павеце.

За ўдзел у паўстаньні 1863 року Станіслаў быў сасланы. Паводле царскага павяленьня ад 13 і 17 траўня 1871 вызвалены ад паліцэйскага нагляду з правам пасяленьня ў любым месцы Расейскай імпэрыі за выняткам сталіцы і сталічнай губэрні, Царства Польскага і Заходняга краю, з забаронаю заняцьця дзяржаўных і грамадзкіх пасадаў.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Спісокъ политическимъ преступникамъ, лишеннымъ по суду правъ состоянія, имущества коихъ подлежатъ конфискаціи въ казну (рас.) Восстание 1863-1864 гг на территории Литвы и Белоруссии. Лыков И.П. Праверана 10 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць