Станожкі
Станожкі, бабура[1] (Oniscidea) — сямейства раўнаногіх ракападобных (Isopoda).
Станожкі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Членістаногія |
Падтып | Ракападобныя |
Кляса | Вышэйшыя ракі |
Атрад | Раўнаногія |
Падатрад | Станожкі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Oniscidea | |
Зьнешні выгляд
рэдагавацьЦела авальнае, зьверху выпуклае, першая пара вусікаў недаразьвітая і вельмі малая, другая моцна разьвітая. Вочы знаходзяцца па баках галавы; верхнія сківіцы пазбаўленыя шчупальцаў. Першы грудзінавый членік па большай частцы ахоплівае галаву з бакоў, 7-і мае ззаду глыбокую выразку; ўсе 7 пар грудных ног аднолькавай будовы і прыстасаваныя для хады. Усе членікі брушка свабодныя; пяць першых пар брушных ног прыкрываюць адзін аднаго па прынцыпе дахоўкі; ўнутраная галіна іх грае ролю шчэлепы, вонкавая — крышкі; цьвёрдая вонкавая галіна першай пары заключае паветраныя поласьці, што адкрываюцца вонкі — органы паветранага дыханьня; 6 пара брушных ног скіраваная назад і выступае ў прамежку паміж 5 і 6 брушным членікам.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |