Спанаўка

рака ў Беларусі

Спа́наўка, Шпа́наўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Заходняга Бугу. Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 200 км². Асноўныя прытокі: леваруч Серадовая Рэчка, праваруч ручай Оса.

Рака
Спанаўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Рагозна
Вусьце каля в. Страдзеч
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейскі раён
Даўжыня 25 км
Плошча басэйну 200 км²
Асноўныя прытокі
Левыя Серадовая Рэчка

На рацэ рэдагаваць

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Бярэ свой пачатак з прыроднага старарэчышча каля левага берагу каналу ракі Прырва, што за 3 км да ўсходу ад вёскі Рагозна (раней мела выток з балота Мысьляціна-Магілішча, але ў выніку мэліярацыі сьцёк ракі накіраваны па новым канале ў сажалкі рыбгасу «Страдзеч»), цячэ па паўночна-ўсходняй частцы Берасьцейскага Палесься й праходзіць па паўночнай частцы біясфэрнага рэзэрвату «Прыбужанскае Палесьсе».

Вусьце Шпанаўкі знаходзіцца за 2 км на поўнач ад вёскі Страдзеч. У верхнім цячэньні рака мае назоў Прырва. Галоўны прыток — Серадовая Рэчка, якая ўваходзіць у Спанаўку праваруч. Рочаць ракі амаль на ўсім працягу штучна каналізавана.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 346
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Энцыкляпэдыя «Прырода Беларусі. Том 2. Клімат і вада»