Красная (рака)

рака ў Магілёўскай вобласьці Беларусі

Кра́сная — рака ў Асіпавіцкім, Бабруйскім і Глускім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Пцічы (басэйн Дняпра). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 80 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,69 ‰. Пачынаецца з Краснай канавы за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Тарасавічы Асіпавіцкага раёну, вусьце каля вёскі Гарадзішча Завалочыцкага сельсавету Глускага раёну. У нізоўі цячэ па лясістай мясцовасьці. Рэчышча на працягу 13,6 км ад вытоку каналізаванае.

Рака
Красная
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Тарасавічы
Вусьце Пціч
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 16 км
Плошча басэйну 80 км²
Нахіл воднай паверхні 0,69 ‰

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 204—205