Герб Берасьцейскай вобласьці

14 верасьня 2004 году Ўказам прэзыдэнта Беларусі №446 былі ўсталяваныя герб і сьцяг Берасьцейскай вобласьці, зацьверджаныя палажэньні пра іх і іх афіцыйныя апісаньні. Паводле тэксту апісаньня герба:

Герб Берасьцейскай вобласьці

«Герб Берасьцейскай вобласьці мае форму барокавага шчыта, ніжняя частка якога выкананая ў чырвоным колеры і завяршаецца формай абарончага будынка. У цэнтры чырвонага поля шчыта разьмешчаны залаты зубар. Верхняя частка шчыта — блакітнага колеру».

У тэксце Палажэньня пра герб гаворыцца:

«Герб Берасьцейскай вобласьці — уласнасьць Берасьцейскай вобласьці, правам распараджэньня якой валодае Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт».

Літаратура рэдагаваць

  • Нацыянальны рэестар прававых актаў Беларусі, 2004


Вобласьці Беларусі: Гербы
Берасьцейская · Віцебская · Гарадзенская · Гомельская · Магілёўская · Менская