Анатоль Сербантовіч

Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (13 траўня 1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць — 21 сакавіка 1970, Менск) — беларускі паэт. Жыў у Магілёве.

Анатоль Сербантовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 траўня 1941(1941-05-13)
Памёр 21 сакавіка 1970(1970-03-21) (28 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская
Дэбют «Магілеўская праўда», 1959

Біярафія рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У вайну жыў з бацькамі у вёсцы, цяжка хварэў на бранхіт, тыф. У 1958 г. скончыў Ордацкую сярэднюю школу, працаваў у калгасе. У 1960 г. паступіў на аддзяленьне журналістыкі БДУ, якое закончыў у 1965 г.. У 1964—1965 гг. быў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Бярозка». З восені 1966 г. знаходзіўся ў творчай камандзіроўцы ў Запаляр’і, Казахстане, на Ўрале, Далёкім Ўсходзе. У 1969 г. зноў вярнуўся ў Менск і працаваў у газэце «Піянер Беларусі». Сябра Саюзу пісьменнікаў БССР з 1967 году.

Памёр ад інсульту ў Менску 21 сакавіка 1970 года пасьля жорсткай бойкі з хуліганамі[1].

Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Творчасьць рэдагаваць

А. Сербантовіч пачаў пісаць яшчэ ў школе. Гэта былі байкі і сатырычныя замалёўкі калгаснага жыцьця. У 1959 г. у газэце «Магілеўская праўда» надрукаваў свой першы верш. У гады навучаньня ў школе запрашаўся на паседжаньні літаб’яднаньня, на абласныя і рэспубліканскія сэмінары пачынаючых пісьменьнікаў. На другім курсе ўнівэрсытэта склаў рукапісны зборнік вершаў. Як сталы паэт сфармаваўся ў 1964 г., калі стаў рэгулярна друкавацца ў рэспубліканскіх часопісах, напісаў некалькі паэмаў. Характэрная праявай яго паэзіі былі грамадзянская накіраванасьць, пафаснасьць.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсьцёнак» (1971), «Жаваранак у зэніце» (1989). Акрамя вершаў пісаў творы для дзяцей, прозу, крытычныя артыкулы, займаўся перакладамі. У сярэдзіне 1960-х зьвярнуўся да жанру паэмы. У 1968 г. у час знаходжаньня ў Сярэдняй Азіі напісаў паэму для дзяцей «Тэлефон».

Ушанаваньне памяці рэдагаваць

У студзені 2011 года Камісія па тапаніміцы і ўшанаваньні гістарычнай і культурнай спадчыны прыняла рашэньне назваць адну з вуліц у праектаваным раёне індывідуальнай жылой забудовы каля в. Гарадшына ў Магілёве імем Анатоля Сербантовіча[2]. Рашэньне таксама было зацьверджана на пасяджэньні Магілёўскага гарвыканкама.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Сербантовіч Анатоль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 275. — 480 с ISBN 5-85700-168-4

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць