Лукаўскае вадасховішча: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Лукаўскае_вадасховішча?oldid=665528 |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 14:39, 13 лютага 2011
Возера
Лукаўскае
Лукаўскае |
Лу́каўскае — вадасховішча, разьмешчанае ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Рэспублікі Беларусь за 16 км на паўночны ўсход ад горада Маларыта. Знаходзіцца на месцы існаваўшага раней Лукаўскага возера.
Збудавана ў 1980 годзе для арашэньня сельгасугодзьдзяў і рыбаводзтва, абгароджана дамбай даўжынёй 9,5 км. Каля паловы плошчы дна выслана сапрапэлем.
Ваганьні ўзроўню вады на працягу года складаюць 3,1 м.
Уваходзіць у склад заказьніка Лукава.