Эрнст Ляўкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Эрнст Аркадзьевіч Ляўкоў''' (30 студзеня 1935, Менск13 верасьня 1996) — беларускі ге...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:47, 25 кастрычніка 2008

Эрнст Аркадзьевіч Ляўкоў (30 студзеня 1935, Менск13 верасьня 1996) — беларускі геоляг, краязнавец. Чалец-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў у Санкт-Пецярбургу (1994), доктар геоляга-мінэралагічных навук (1981), прафэсар (1988).

У 1958 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў у Беларускім навуковым геоляга-разьведчым інстытуце, з 1977 у Інстытуце геалягічных навук АН Беларусі. Дасьледаваў рэльеф і карысныя выкапні краіны, геалягічную будову і фармаваньне плошчы пашырэньня крэмнездабыўных шахтаў і майстэрань па апрацоўйы крэменю ў Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах. Зьвярнуў увагу на важную ролю тапанімікі пры рэканструкцыі гістарычнага мінулага. Вывучаў культавыя камяні, рэлікты паганства ў сучасных пакланеньнях і ахвяраваньнях каменю. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1986 року.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.