Міхаіл Падаляк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
У 1990-х гадах працаваў журналістам у выданьнях «FM-бульвар», «Время», «[[Народная Воля]]», «[[Белорусская деловая газета]]», «[[Наша Свабода]]».
 
Пасьля закрыцьця «Нашай Свабоды» працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара газэты «Время». 21 чэрвеня 2004 году да яго дадому прыйшлі супрацоўнікіработнікі [[Управа КДБ Беларусіпа Менску і Менскай вобласьці|КДБ]] і далі паўгадзіны на тое, каб сабраць рэчы. Беларускія ўлады абвінавацілі Падаляка ў тым, што яго дзейнасьць «супярэчыць інтарэсам дзяржаўнай бясьпекі», а матэрыялы ўтрымліваюць «паклёпніцкія выдумкі аб рэальным становішчы ў краіне, заклікі да дэстабілізацыі палітычнай сытуацыі ў Беларусі». Быў дэпартаваны ва Ўкраіну і пазбаўлены права наведваць Беларусь на працягу пяці гадоў. Гэта была адна зь першых палітычных дэпартацыяў зь Беларусі.
 
Пасьля дэпартацыі зь Беларусі працягнуў працаваць журналістам ва Ўкраіне, паступова адыходзячы ад беларускай тэматыкі.