Турызм у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Радок 62:
== Мінуўшчына ==
[[Файл:Карчма Альбуць - panoramio.jpg|значак|240пкс|[[Карчма]] «Альбуць» у [[Завосьсе|Завосьсі]] (Баранавіцкі раён, 2013 год)]]
У XVI стагодзьдзі для падарожнікаў у [[Вялікае Княства Літоўскае]] на мапах Эўропы пазначалі [[Крыніца (гідралёгія)|крыніцы]] гаючых водаў у [[Баркоўшчына|Баркоўшчыне]] ([[Полацкае ваяводзтва]], цяпер [[Ушацкі раён]]). Да 1830 году там існавала лячэбніца, дзе пілі [[Мінэральную ваду|мінэральную ваду]] і прымалі ванны. У 1855 годзе лекар Неміроўскі стварыў у гэтых мясьцінах прыватную [[Здраўніца|здраўніцу]], куды прыяжджалі лекавацца зь іншых краінаў Эўропы. У ХХ стагодзьдзі на месцы старадаўняга [[курорт|курорту]]а стварылі здраўніцу «Лясныя азёры», якая працуе і ў ХХІ стагодзьдзі<ref name="в"/>. У 1920-я гады ў [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] узьнік падарожніцкі рух, у тым ліку дзіцяча-[[Юнак|юнацкі]]. З 1949 году запрацавалі Рэспубліканская і абласныя станцыі юных турыстаў. У 1957 годзе адбыўся 1-ы рэспубліканскі турысцкі паход вучняў. У 1959 годзе ў вёсцы [[Зялёная (Менскі раён)|Зялёнай]] вёсцы[[Менскі раён|Менскага раёну]] ([[Ждановіцкі сельсавет]]) правялі 1-ы зьлёт падарожнікаў. З 1964 году сталі ладзіць спаборніцтвы паводле такіх відаў падарожніцтва, як [[Спартовае арыентаваньне|арыентаваньне]] на мясцовасьці, аўтамабільнае і воднае падарожніцтва, лыжнае і пешаходнае падарожніцтва, [[ровар]]нае падарожніцтва і [[спэлеатурызм]]. Узьніклі абласныя і краёвыя падарожніцкія аб’яднаньні, прадпрыемствы падарожніцкага адпачынку і [[Турысцкі клюб|клюбы падарожнікаў]]. Распрацавалі маршруты падарожжаў па Беларусі і за мяжу<ref name="а">{{Кніга|аўтар=[[Уладзімер Ганапольскі]].|частка=Турызм|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=https://knihi.com/none/Bielaruskaja_encyklapiedyja_djvu.zip.html|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2003|том=[https://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.16.djvu 16: Трыпалі — Хвіліна]|старонкі=[https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.16.djvu/59_996x9999.jpeg 59]|старонак=576|сэрыя=|isbn=985-11-0263-6|наклад=10 000}}</ref>.
 
З 1992 году ладзіцца штогадовае спаборніцтва ў падарожніцка-дастасоўным [[Шматбор’е|шматбор’і]] паводле відаў падарожніцтва. З 1999-га праводзяць турысцкія зьлёты для вучняў і [[студэнт]]аў. У 2000 годзе Беларусь наведалі 48 000 замежных падарожнікаў. Жыхары Беларусі зрабілі каля 1,2 млн паездак за мяжу. У Беларусі дзейнічала каля 250 [[гасьцініца]]ў, [[Матэль|матэляў]] і турысцкіх базаў з агульнай умяшчальнасьцю каля 26 000 месцаў. На 2003 год выходзілі часопіс «[[Падарожнік (часопіс)|Падарожнік]]» і газэта «[[Турызм і адпачынак]]». Арганізатарамі падарожніцкага руху былі [[П.Н. Багданаў]] і [[М.З. Гальчун]], [[Уладзімер Ганапольскі]] і [[Ю.М. Кокараў]], [[Фелікс Наркевіч]] і [[Г.А. Новікаў]]<ref name="а"/>. У 2013 годзе вучэльні Беларусі выпусьцілі 2800 адмыслоўцаў у галіне падарожніцтва. На 2014 год для рынку падарожніцкіх паслугаў адмыслоўцаў рыхтавалі 20 [[Вышэйшая навучальная ўстанова|вышэйшых навучальных установаў]] і 6 сярэдніх спэцыяльных. Яшчэ 8 ВНУ вялі перападрыхтоўку адмыслоўцаў у гэтай галіне<ref>{{Артыкул|аўтар=Эмілія Шэлест.|загаловак=Сардэчна запрашаем|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140115/1389755155-sardechna-zaprashaem|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=15 студзеня 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/6-27616 6 (27616)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/01/ZV_20140115_2.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.