Вэрсальская мірная дамова 1919 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
 
Радок 41:
 
== Рэпарацыі й абмежаваньні на ўзброеныя сілы ==
Паводле дамовы ўзброеныя сілы Нямеччыны павінны былі быць абмежаваныя 100 000-ай сухапутнай арміяй; абавязковая [[вайсковая служба]] адмянялася, асноўная частка вайскова-марскога флёту, які захаваўся, падлягала перадачы пераможцам, былі таксама накладзеныя жорсткія абмежаваньні на будаўніцтва новых баявых караблёў.
 
Нямеччыне забаранялася мець многія сучасныя віды ўзбраеньня — баявую авіяцыю, бронетэхніку (за выключэньнем невялікай колькасьці састарэлых машын — браняваных аўтамабіляў для патрэб паліцыі). Нямеччына абавязвалася кампэнсаваць у форме рэпарацыяў страты, панесеныя ўрадамі і асобнымі грамадзянамі краінаў [[Антанта|Антанты]] ў выніку ваенных дзеяньняў (вызначэньне памераў рэпарацыяў ускладалася на асаблівую рэпарацыйную камісію).