Скарачэньне:
ВП:HOTCAT
Выбар катэгорыі ў HotCat

HotCatгаджэт, прызначаны для хуткай рэкатэгарызацыі старонак пры дапамозе JavaScript. Пасьля ягонай актывацыі (ва ўстаноўках удзельніка за гэта адказвае адмысловая опцыя уключыць HotCat для дадаваньня, зьмены або выдаленьня катэгорыяў) у панэль катэгорыяў унізе артыкулу дадаюцца спасылкі (±), (↓) і (↑) для зьмены, (-) для выдаленьня, а таксама (+) у канцы сьпісу катэгорый — для даданьня новай катэгорыі.

Вэрсія прылады, што выкарыстоўваецца ў Беларускай Вікіпэдыі, падлучаецца зь Вікісховішча наступным скрыптом: MediaWiki:Gadget-HotCat.js.

Усталёўка

рэдагаваць

Для актывацыі прылады дастаткова ва ўласных усталёўках паставіць пстрычку насупраць «уключыць HotCat для дадаваньня, зьмены або выдаленьня катэгорыяў» на ўкладцы Гаджэты.

Іншы спосаб:

  1. Скапіруйце ніжэй пададзены тэкст і ўстаўце яго ўнізе старонкі вашага скрыпту:
    importScript('MediaWiki:Gadget-HotCat.js');
  2. Захавайце старонку
  3. Абнавіце кэш вашага браўзэру
  4. Карыстайцеся!

Ужываньне

рэдагаваць

Калі загрузка старонкі скончаная, HotCat пачынае пошук панэлі катэгорыяў. Калі гэтыя катэгорыі бачныя, ён дадае спасылкі для лёгкага выдаленьня, зьмяненьня і даданьня катэгорыяў:

 

  • «(-)» пасьля катэгорыі: аўтаматычнае выдаленьне катэгорыі
  • «(±)» пасьля катэгорыі: па пстрычцы адчыняецца вакно для зьмяненьня катэгорыі
  • «(+)» у канцы сьпісу катэгорыяў: па пстрычцы адчыняецца вакно для даданьня катэгорыі
  • «(++ у пачатку: дазваляе зьмяненьне, выдаленьне і даданьне некалькіх катэгорыяў
  • «(↓)» пасьля катэгорыі: пры пстрычцы адчыняецца вакно ўводу тэксту і сьпіс усіх падкатэгорыяў.
  • «(↑)» пасьля катэгорыі: пры пстрычцы адчыняецца вакно ўводу тэксту і сьпіс усіх надкатэгорыяў.

Калі HotCat вызначае, што пэўная катэгорыя зьмешчаная не на старонцы, а перададзеная праз шаблён, то не паказвае спасылкі ля такіх катэгорыяў. Такім чынам, магчыма рэдагаваць толькі тыя катэгорыі, якія зьмяшчае ўласна артыкул.

Спасылкі «(↓)» і «(↑)» не паказваюцца для няісных катэгорыяў (пазначаных чырвоных колерам). Калі катэгорыя існуе, але ня ўтрымлівае падкатэгорыяў/не ўваходзіць у катэгорыі, вакно ўводу тэксту адчыніцца, аднак сьпіс прапановаў будзе адсутнічаць. Глядзіце таксама сэкцыю «Пашуковікі».

Выдаленьне катэгорыі

рэдагаваць

Каб выдаліць катэгорыю, пстрыкніце спасылку «(-)» пасьля назвы катэгорыі. HotCat выдаляе яе аўтаматычна. Пры гэтым загружаецца вакно рэдагаваньня артыкулу, катэгорыя выдаляецца з тэксту артыкулу, і старонка захоўваецца.

Замена катэгорыі

рэдагаваць

Каб замяніць катэгорыю, пстрыкніце спасылку «(±)» пасьля назвы катэгорыі. Пры гэтым адчыняецца вакно ўводу, дзе вы можаце зьмяніць назву катэгорыі на новую. Слова «Катэгорыя» ўводзіць не патрэбна.

Даданьне катэгорыі

рэдагаваць

Каб дадаць катэгорыю, пстрыкніце спасылку «(+)» ў канцы панэлі катэгорыяў. Пры гэтым адчыняецца вакно ўводу, дзе вы можаце ўвесьці назву новай катэгорыі. Слова «Катэгорыя» ўводзіць не патрэбна.

Вакенца ўводу

рэдагаваць
 
Вакенца ўводу HotCat-у

Вакенца ўводу складаецца з полю для ўводу тэксту (назвы катэгорыі), іконкі-індыкатара і кнопак «Так» і «Скасаваць».

Індыкатар паведамляе, існуе або не ўведзеная вамі катэгорыя. Значок   азначае, што такое катэгорыі няма. Вы, тым ня меней, можаце захаваць зьмяненьні, але гэтакія спасылкі будуць мець чырвоны колер, як і ўсе няісныя артыкулы. Значок   паказвае, што ўведзеная вамі катэгорыя існуе.

 
Вакно ўводу HotCat-у са сьпісам прапановаў

Калі вы пачынаеце ўвод тэксту, HotCat паказвае сьпіс магчымых прапановаў над або пад вакном уводу. Для выбару пасуючае катэгорыі пстрыкніце на прапанове. Двайная пстрычка на тэксьце прапановы ня толькі падставіць гэтую катэгорыю ў вакно ўводу, але й аўтаматычна захавае гэтае зьмяненьне так, нібыта была націснутая кнопка «Так». Сьпіс прапановаў напаўняецца пошукавым рухавіком, абраным у сэлектары між сьпісам і тэкставым полем уводу.

 
Вакно ўводу HotCat-у са сьпісам прапановаў

У паказаным прыкладзе ўручную быў уведзены тэкст «Alps of», а HotCat вывеў сьпіс магчымых працягаў. Першая прапанова аўтаматычна зьявілася ў вакне ўводу, але яна вылучаная, таму будзе перазапісаная, калі працягнуць набор тэксту. Наступны ўвод « S» адпаведна зьмяншае сьпіс магчымых прапановаў.

Пстрыканьне на «Alps of Switzerland» скапіюе гэты тэкст у вакенца ўводу і зачыніць сьпіс прапановаў (бо іншых прапановаў — то бок катэгорыяў, якія б пачыналіся з «Alps of Switzerland» — няма).

Пстрычка па кнопцы «Скасаваць» скасуе апэрацыю, а выбар «Так» паведамляе HotCat-у пра неабходнасьць захаваньня ўведзенай катэгорыі.

Праца з усім сьпісам

рэдагаваць
 
У шматзаменным рэжыме ўсе зьмяненьні захоўваюцца толькі пасьля таго, як будзе націснутая кнопка «Захаваць»

Лучыва карыстальніка HotCat-у мінімалістычнае і прызначанае для як мага прасьцейшае і хутчэйшае катэгарызацыі. Пстрыкаючы па спасылцы «(-)» для выдаленьня катэгорыі, вы атрымоўваеце неадкладнае выкананьне, як і ў выпадках з даданьнем або зьмяненьнем катэгорыі.

Тым ня меней, HotCat прадастаўляе магчымасьць рэдактару зьмяняць некалькі катэгорыяў адразу. Калі пстрыкнуць спасылку «(++ ў пачатку панэлі катэгорыяў, HotCat запускае шматзаменны рэжым. Пры гэтым спасылка «(++ замяняецца на кнопку «Захаваць», і ўсе зьмены, якія вы ўнясеце падчас рэдагаваньня, будуць захаваныя на старонцы толькі пасьля націсканьня на гэтую кнопку. Першапачаткова гэтая кнопка будзе неактыўнай, пакуль вы не ўнясеце якія-небудзь зьмены ў сьпісе катэгорыяў.
 

Шматзаменны рэжым запускаецца таксама і ў выпадку, калі вы ўжо адкрылі тэкставае вакно для ўводу катэгорыі і, акрамя таго, спрабуеце дадаць або зьмяніць яшчэ катэгорыю.

У гэтым рэжыме захаваньне зьменаў не прыводзіць да аўтаматычнага захаваньня праўкі. Замест гэтага вашыя зьмяненьні і вакно для рэдагаваньня артыкулу адлюстроўваюцца на экране, дазваляючы вам зрабіць яшчэ якія-кольвечы выпраўленьні ўручную. Пасьля кожнае зьмененае катэгорыі HotCat дадасьць спасылкі «(×)». Яны дзейнічаюць як кнопкі «скасаваньня правак»; апошняе зьмяненьне гэтай катэгорыі будзе скасаванае. Выдаленыя катэгорыі будуць адлюстраваныя перакрэсьленымі. Усе зьмененыя, але незахаваныя катэгорыі HotCat падсьвеціць іншым колерам фону.

Калі націснуць кнопку «Захаваць», HotCat заносіць усе зьмяненьні на старонку і адчыняе вакно рэдагаваньня артыкулу, паказваючы ўнесеныя зьмены. Пераканайцеся, што скрыпт зрабіў менавіта тое, што вы намерваліся зьдзейсьніць, і пасьля захавайце старонку, як вы гэта робіце пасьля звычайнага рэдагаваньня.

Для прасунутых

рэдагаваць

Як пазьбегнуць аўтазахаваньня

рэдагаваць

Зазвычай HotCat аўтаматычна захоўвае рэдагаваньне аднае катэгорыі. Аднак калі вам неабходна наўзамен гэтага адчыніць вакно рэдагаваньня, замест наўпроставае пстрычкі на кнопцы «Так» трэба пстрыкнуць на яе з папярэдне заціснутай клявішай-мадыфікатарам. На кампутарах з усталяванай Windows гэта клявіша ctrl, на Apple-кампутарах — cmd.

Ключы сартаваньня

рэдагаваць

У катэгорыі можна таксама задаваць ключ сартаваньня. Для гэтага пасьля назвы катэгорыі дапішыце вэртыкальную рысу («|»), пасьля якое ўпішыце ключавое слова/словы, якія будуць выкарыстоўвацца для сартаваньня артыкулу ў гэтай катэгорыі.

  • Увод «Нешта» дадасьць новую катэгорыю «Нешта» без ключу сартаваньня, або зьменіць існую катэгорыю на «Нешта» з захаваньнем ранейшага ключу.
  • Увод «Нешта|Ключ» дадасьць новую або зьменіць існую катэгорыю на «Нешта», у абодвух выпадках замяніўшы ключ сартаваньня на «Ключ».
  • Увод «Нешта|» (з вэртыкальнай рыскай на канцы) дадасьць новую катэгорыю «Нешта» без ключу сартаваньня, або зьменіць існую катэгорыю на «Нешта» з выдаленьнем ранейшага ключу сартаваньня.

Пашуковікі

рэдагаваць

Паміж сьпісам прапановаў і полем для ўводу тэксту ёсьць сэлектар пашуковікаў для выбару мэтаду пошуку, які напаўняе сьпіс прапановаў. HotCat падтрымоўвае неабмежаваную колькасьць пошукавых рухавікоў.

Паслугачы МэдыяВікі прапануюць два асноўныя спосабы пошуку катэгорыяў. Першы — пераборам сьпісу старонак вікі. Гэты сьпіс заўжды актуальны, але строга альфабэтны і рэгістразалежны, таму «падобныя» прапановы (напрыклад, «Bláhnjúkur» пры ўводзе «Blahn») ня будуць паказвацца. Другі пошукавы рухавік — той, што ўжываецца пры пошуку старонак у Вікіпэдыі праз вакно пошуку. Ён знаходзіць «падобныя» прапановы і рэгістранезалежны, але шукае толькі па праіндэксаваных старонках, якія абнаўляюцца з пэўным інтэрвалам, і таму можа не паказваць некалькі нядаўна створаных катэгорыяў.

Даўнімана HotCat камбінуе абодва гэтыя спосабы, каб атрымаць у выніках як «падобныя» прапановы, так і новыя катэгорыі. Аднак каб зрабіць гэта, яму неабходна зрабіць два запыты да паслугача. Звычайна гэта ня ёсьць праблемай, але калі на марудных злучэньнях гэта займае працяглы час, вы можаце скарыстацца выбарам пашуковіку, каб выбраць той спосаб, які вам больш пасуе. Можна таксама сканфігураваць пашуковікі, якія HotCat павінен выкарыстоўваць дапомна.

Акрамя гэтых двух рухавікоў, HotCat прадастаўляе яшчэ два, больш спэцыялізаваныя пашуковікі. Першы можа выкарыстоўвацца для пошуку падкатэгорыяў у катэгорыі, якая зараз уводзіцца. Другі вяртае бацькоўскія катэгорыі. Абодва пашуковікі могуць вяртаць пустыя вынікі, тады сьпіс прапановаў ня будзе паказаны (напрыклад, калі была ўведзеная няісная катэгорыя або такая, у якой адсутнічаюць падкатэгорыі). У гэтым выпадку пасьля першага ўводу такі пошукавы рухавік аўтаматычна замяняецца на дапомны.

Пошук субкатэгорыяў можа займаць пэўны час, асабліва калі катэгорыя ўтрымоўвае шмат старонак (ня толькі падкатэгорыяў). Падчас выкананьня гэтага запыту поле ўводу тэксту блякуецца і не дапускае ўводу тэксту. Калі на працягу агляднага часу яно не стане даступным, проста націсьніце «Скасаваць».

Наладкі карыстальніка

рэдагаваць

Поўны сьпіс магчымасьцяў HotCat вы можаце паглядзець на старонцы дакумэнтацыі ў Wikimedia Commons.

Гісторыя

рэдагаваць

Пачаткова HotCat быў распрацаваны для Wikimedia Commons  Магнусам Манске, пазьней дапрацоўваўся і адаптаваўся для Вікіпэдыі рознымі ўдзельнікамі, у тым ліку  Lupo,  Dschwen,  TheDJ,  Superm401,  Merlissimo і іншымі.

Вэрсія скрыпту, што выкарыстоўваецца ў Беларускай Вікіпэдыі, трансьлюецца непасрэдна зь Вікісховішча, але зь беларускай лякалізацыяй.

Сумяшчальнасьць

рэдагаваць

Як і для многіх іншых скрыптоў у Вікіпэдыі, для працы HotCat неабходны браўзэр, сумяшчальны з DOM 2-га ўзроўню.

  • Firefox 2-4: поўная сумяшчальнасьць
  • Google Chrome: поўная сумяшчальнасьць
  • Internet Explorer 6-8: поўная сумяшчальнасьць
  • Konqueror: поўная сумяшчальнасьць
  • Opera: поўная сумяшчальнасьць
  • Safari 3-4: поўная сумяшчальнасьць

Поўны сьпіс сумяшчальнасьці з браўзэрамі можна пабачыць на старонцы дакумэнтацыі ў Wikimedia Commons.

Для вываду сьпісу катэгорыяў выкарыстоўваецца Ajax. Калі выключаны Javascript, скрыпт ня будзе працаваць. Калі Javascript уключаны, але адлучаны Ajax, HotCat будзе мець магчымасьць дадаваць, зьмяняць і выдаляць адзінкавыя катэгорыі, але ня будуць выводзіцца прапановы па катэгорыях, а таксама ня будзе працаваць шматзаменны рэжым.