Вэндзкая дзяржава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:18, 22 красавіка 2021

Вэндская дзяржа́ва — сярэдневяковая дзяржава палабскіх славян (бодрычаў, люцічаў, памаран) у 1040-я г. — 1-й трэці 12 ст.

Уключала землі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, паміж вусцямі рэк Лаба і Одра. Цяпер тэрыторыя ФРН.

Заснавальнік — бодрыцкі князь Готшалк (1044—66). Ён і яго пераемнік князь Круты (1066—93), каб процістаяць нямецка-каталіцкай навале, намагаліся стварыць незалежную славенскую царкву. Пры Крутым дзяржава пашырылася да Паўночнага мора. Сын Готшалка князь (у дакументах «кароль») Генрых (правіў з 1093) вярнуў у краіну нямецкіх эпіскапаў, што выклікала хваляваньні.

Канчаткова Вэндзкая дзяржава распалася каля 1129.

Літаратура

  • Вендская дзяржава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. С. 79.