Кастылія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 4:
Раней усходняя вобласьць каралеўства [[Каралеўства Леон|Леон]], Кастылія ў XI стагодзьдзі становіцца незалежнай дзяржавай са сталіцай у [[Бургас (Гішпанія)|Бургасе]], а пазьней у [[Вальядалід]]зе, і вядучай сілай у 400-гадовай [[Рэканкіста|Рэканкісьце]] паўночных хрысьціянскіх дзяржаваў цэнтральнай і паўднёвай [[Гішпанія|Гішпаніі]] супраць мусульманскага праўленьня, дамінаваў на [[паўвостраў|паўвостраве]] з VIII стагодзьдзя.
 
Захоп [[Таледа]] ў [[1085]] годзе дадаў Новую Кастылію да тэрыторыйтэрыторыяў кароны, і бітва ў Лас-Навас-дэ-Таоса ([[1212]]) адзначыла страту мусульманамі большай частцы Поўдня. [[Каралеўства Леон|Леон]] аб’яднаўся з Кастыліяй у [[1230]] годзе. Наступныя дзесяцігодзьдзі прынесьлі заваёву [[Кордава (горад)|Кордавы]] ([[1236]]), [[Мурсія|Мурсіі]] ([[1243]]) і [[Сэвільля|Сэвільлі]] ([[1248]]).
 
Дынастычнае аб’яднаньне каралеўстваў Кастыліі і [[Арагон]]у ў [[1469]] г., калі [[Фэрдынанд II (кароль Арагона)|Фэрдынанд II]] ажаніўся з [[Ізабэла I|Ізабэлай I Кастыльскай]], прывяло да фармальнага стварэньня [[Гішпанія|Гішпаніі]] як адзінай дзяржавы ў [[1516]] годзе. Тэрыторыя, якая традыцыйна лічылася Кастыльскай, цяпер адміністрацыйна падзелена на Гішпанскія аўтаномныя супольнасьці [[Кастылія і Леон]] , [[Кастылія-Ля-Манча]], [[Рыёха]] і [[Мадрыд]].
 
Мова Кастыліі стала асноўнай мовай [[Гішпанія|Гішпаніі]] — вядомая многім яе носьбітам як кастэльяна ({{мова-es|el castellano|скарочана}}), у беларускай і іншых мовах гэта проста — [[гішпанская мова]].