Жанчына зьверху: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:16, 28 кастрычніка 2020

«Жанчына зьверху» (пастава наезьніцы, пастава амазонкі па-ангельску: Cowgirl PositionCowgirl Position) — гэта зборная назва сэксуальных пазыцый, якія прадугледжваюць размяшчэньне жанчыны «верхам» на мужчыне. У такой пазыцыі жанчына выступае актыўным партнэрам, зьдзяйсьняючы вялікую частку рухаў. Мужчына, у сваю чаргу, падтрымлівае яе, дапамагае ей трымаць раўнавагу і г . д.

Ілюстрацыя Аўрыля (1892)
Вагінальны сэкс у пазыцыі жанчына зьверху

Гісторыя

У Старажытнай Русі, дзе пазіцыі строга апісваліся ў лістах[1], пазыцыя «жанчына зьверху» лічылася, гэтак жа як і на Захадзе, «вялікім грахом», выклікам «вобразу Божага»[2]. Наказывалась доўгім (ад трох да дзесяці гадоў) пакаяньнем, пры гэтым са шматлікімі штодзённымі зямнымі паклонамі[3].

Перавагі пазыцыі

  • У такой пазыцыі жанчына можа рухацца з любой хуткасьцю і ў любых напрамках — гэта могуць быць паступальныя, круцільныя або вагальныя рухі.
  • Похва і малыя палавыя вусны жанчыны атрымліваюць дадатковую прыемнасьць за кошт трэньня аб цела мужчыны.
  • Пры такім становішчы рукі ў мужчыны вольныя і, калі жанчына знаходзіцца да яго тварам, ён можа лашчыць яе грудзі і похву[4][5][6].

Варыянты выкананьня

Просты

Гэта самая вядомая і распаўсюджаная пазыцыя з гэтай сэрыі. Мужчына кладзецца на сьпіну, зьлёгку сагнуўшы ногі ў каленях. Жанчына садзіцца верхам на мужчыну, увёўшы ў сябе пісю, абапіраецца на свае сагнутыя калені і пачынае рухацца выпростваючы і згінаючы іх. Жанчына можа рухацца як уверх-уніз, так ўзад і наперад (для гэтага мужчына павінен выпрастаць ногі). Яна таксама можа абапірацца аб сагнутыя ногі мужчыны, зьлёгку адкінуўшыся назад (гэта дасьць магчымасьць мужчыне лашчыць рукамі яе похву). Альбо яна можа ўперціся рукамі ў грудзі мужчыны, паралельна лашчачы яго грудзі, мужчына ў гэты момант таксама можа надаць увагу грудзям жанчыны[6].

«Азіяцкая наезьніца»

 
Пазыцыя «Азіяцкая наезніца» ў малюнку старажытнарымскага мастака

Мужчына кладзецца на сьпіну, жанчына садзіцца верхам на ніз яго жывата, увеўшы ў сябе яго пісю. Ногі яе сагнутыя ў каленях, яна абапіраецца на ступні і рухаецца прысядаючы і паднімаючыся над мужчынам. Яе рукі ўпіраюцца ў грудзі мужчыны. Пастава адрозьніваецца ад папярэдняй тым, што жанчына абапіраецца не на калені, а на ступні. Пры гэтым фізычна непадрыхтаванай жанчыне можа быць даволі складана рухацца, таму мужчына павінен дапамагчы ёй у гэтым, прыўздымаючы яе знізу за сьцягна. У гэтай позе актыўнасьць мужчыны і жанчыны прыкладна роўная[6].

Перавернутая місыянэрская

 
Перавернутая місыянэрская пазыцыя ў малюнку Ягана Гейгера (1840)

Гэтая пастава нагадвае ўсім вядомую місыянэрскую пазыцыю, толькі зьверху знаходзіцца не мужчына, а жанчына. Мужчына ляжыць на спіне, ссунуўшы ногі. Жанчына садзіцца верхам на ніз яго жывата, ўводзіць у сябе пісю мужчыны, даволі нізка нахіляецца над мужчынам (жываты ўдзельнікаў павінны датыкацца). Рукамі і каленямі яна абапіраецца на ложак па абодвум бакам партнэра і пачынае рухацца ўзад-наперад. Мужчына можа лашчыць сьпіну жанчыны і яе сьцягна. Гэтая пазыцыя аптымальная для таго, каб жанчына атрымала клітаральныя аргазм, таму што пры руху яна даволі інтэнсіўна трэцца аб жывот мужчыны[6].

Перавернутая наезьніца

 
Пазіцыя «Перавернутая наезніца» ў малюнку Поля Аўрыля. Paul Avril — Les Sonnetts Luxurieux (1892) de Pietro Aretino, 4

Гэтая поза адваротная позе «наезьніца». Мужчына ляжыць на спіне, выпрастаўшы ногі. Жанчына садзіцца на калені верхам на ніз жывата мужчыны, павярнуўшыся сьпіной да яго твару, і ўводзіць у сябе пісю. Рукамі яна абапіраецца аб ногі мужчыны і пачынае рухацца. Мужчына дапамагае жанчыне ў руху, паклаўшы рукі ей на сьцёгны[6].

Перавернутая азіяцкая наезьніца

Мужчына ляжыць на спіне, сагнуўшы ногі ў каленях. Яго жанчына апускаецца над ім на кукішкі, уводзіць пісю ў сябе і садзіцца верхам. Рукамі яна абапіраецца аб калені мужчыны і пачынае рухацца — прыўставаць і зноў садзіцца.

Крыніцы