Вязовыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя |Назва = Вязавыя |Выява = Blismes elm...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:54, 22 верасьня 2020

Вязавыя (Ulmaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 7 родаў і каля 45 відаў[1].

Вязавыя
Ulmus minor — беларускі від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадРужакветныя (Rosales)
СямействаВязавыя
Бінамінальная намэнклятура
Ulmaceae Mirb.
ITIS 19038 ·

Апісаньне

Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы або хмызьнякі, лісьцеападныя альбо вечназялёныя. Лісьце чарговае альбо рэдка супратыўнае, простае, суцэльнае альбо дробна зубчастае, прылісткі прысутныя. Кветкі ў суквецьці, калякветнік 4–5(9)-часткавы; тычачак 4–16. Плод — крылатка або касьцянка. Насеньне шматлікае, вельмі дробнае[2][3][4].

Арэал

Распаўсюджваньне ў асноўным паўночна-ўмеранае, ёсць мала відаў трапічных, няма ў Аўстраліі і на Ціхім акіяне[2][3][4].

Крыніцы

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 22.09.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 22.09.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 22.09.2020 г.  (анг.)