Дэмэнцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +6 крыніцаў, шаблён
Радок 1:
{{Хвароба
'''Дэмэ́нцыя''' ({{мова-la|dementia}}) — набытая слабаразумовасьць, устойлівае зьніжэньне пазнавальнай дзейнасьці са стратай у той ці іншай ступені раней засвоенных ведаў і практычных навыкаў і цяжкасьцю або немагчымасьцю набыцьця новых. У адрозьненьне ад разумовай адсталасьці ([[алігафрэнія|алігафрэніі]]), слабаразумовасьці прыроджанага або набытага ў маленстве, якае прадстаўляе сабой недаразьвіцьцё псыхікі, дэмэнцыя — гэта распад псыхічных функцый, якія адбываюцца ў выніку паражэньняў [[галаўны мозг|мозгу]], найбольш часта — у старасьці.
|назва = Прыдуркаватасьць
|выява = A woman diagnosed as suffering from chronic dementia. Colour Wellcome L0026688.jpg
|памер_выявы =
|подпіс_выявы = [[Літаграфія]] хворай (1896 год)
|сынонімы = дэмэнцыя
|спэцыяльнасьць = [[нэўралёгія]]
|сымптомы = незапамінаньне новых зьвестак, нелягічныя развагі, парушэньне маўленьня
|ускладненьні = [[галюцынацыя]]
|зьяўленьне =
|працягласьць =
|віды = ссудзінная, лобна-скроневая
|прычыны = [[хвароба Альцгаймэра]], парушэньне мазгавога [[кровазварот]]у
|рызыкі = [[гіпэртанія]], [[атлусьценьне]], [[тытунепаленьне]], [[інсульт]]
|дыягностыка = пазнавальны тэст
|падобныя = слабаразумовасьць
|прафіляктыка = штодзённыя шпацыр, разумовая дзейнасьць і ўжываньне гародніны і садавіны
|лячэньне =
|лекі = данепезіл (алзепіл)
|выжывальнасьць =
|частасьць = 47 млн (2019 год)
|сьмяротнасьць = 1,9 млн (2015 год)
}}
'''Дэмэ́нцыяПрыдуркава́тасьць''' (дэмэ́нцыя, {{мова-la|dementia|скарочана}}) — набытая слабаразумовасьць, устойлівае зьніжэньне пазнавальнай дзейнасьці са стратай у той ці іншай ступені раней засвоенных ведаў і практычных навыкаў і цяжкасьцю або немагчымасьцю набыцьця новых. У адрозьненьне ад разумовай адсталасьці ([[алігафрэнія|алігафрэніі]]), слабаразумовасьці прыроджанага або набытага ў маленстве, якае прадстаўляе сабой недаразьвіцьцё псыхікі, дэмэнцыя — гэта распад псыхічных функцый, якія адбываюцца ў выніку паражэньняў [[галаўны мозг|мозгу]], найбольш часта — у старасьці.
 
Пры адсутнасьці догляду і прыёму лекаў прыдуркаватасьць выклікае ўскладненьні, якія пагражаюць жыцьцю, праз 3—5 гадоў ад пачатку хваробы<ref name="б"/>. За 2018 год лік хворых на прыдуркаватасьць вырас на 10 млн да 47 млн чалавек у сьвеце. Пагатоў, на 2019 год звыш 5 % сталых людзей (ва ўзросьце звыш 65 гадоў) хварэлі на прыдуркаватасьць<ref name="в"/>. На 2018 год ад хваробы цярпелі звыш 20% людзей ва ўзросьце звыш 90 гадоў<ref name="г"/>. У звыш 60% выпадкаў прычынай прыдуркаватасьці была [[хвароба Альцгаймэра]]<ref name="д"/>. У 2017 годзе на наступствы ад пашырэньня хваробы выдаткавалаі звыш 1% сусьветнага валавага нацыянальнага прадукту<ref name="е"/>.
{{Парады артыкулу|кароткі артыкул|няма крыніцаў|няма карткі = Хвароба}}
 
== Папярэджаньне ==
Прадухіленьню прыдуркаватасьці спрыяе штодзённы шпацыр працягласьцю прынамсі 1,5 гадзіны, у тым ліку [[скандынаўская хада]], і [[плаваньне]], пазьбяганьне [[Шкодныя звычкі|шкодных звычак]] кшталту [[Тытунепаленьне|тытунепаленьня]] і [[Алькагалізм|празьмернага выпіваньня]] алькаголю. Карысна штодня ўжываць [[Гародніна|гародніну]] і садавіну, [[арэхі]] і [[сланечнік]]авае [[насеньне]], [[злакі]] і [[аліўкавы алей]], а таксама [[Рыба|рыбу]] і морапрадукты. Каб пазьбегнуць чэрапна-мазгавога пашкоджаньня, варта трымацца правілаў бясьпекі падчас адпачынку, гульняў і працы. Папярэджаньню хваробы таксама садзейнічае авалодваньне прынамсі 2 замежнымі мовамі і штодзённая разумовая дзейнасьць у выглядзе разгадваньня [[Крыжаванка|крыжаванак]] і вывучэньня кампутара. Ад прыдуркаватасьці засьцерагае своечасовае лячэньне хваробаў сэрца і ссудзінаў ды навыкі кіраваньня [[стрэс]]ам, а таксама рэгулярны замер артэрыяльнага [[Крывяны ціск|ціску]], узроўняў глюкозы і [[халестэрын]]у<ref name="д">{{Навіна|аўтар=Вольга Стружынская|загаловак=Ня дай хваробе засьпець сябе знянацку|спасылка=https://24health.by/by/ne-daj-bolezni-zastat-sebya-vrasplox-demenciya-chast-3/|выдавец=Партал «Здаровыя людзі»|дата публікацыі=19 красавіка 2018|дата доступу=19 лютага 2020}}</ref>.
 
== Чыньнікі ==
Узьнікненьню прыдуркаватасьці спрыяюць парушэньне [[Абмен рэчываў|абмену рэчываў]] і [[кровазварот]]у, а таксама хваробы нэрвовай сыстэмы, што выклікаюць парушэньні ў працы галаўнога мозгу. Найчасьцей [[Вуза|вузы]] мозгу адміраюць у выніку спыненьня паступленьня крыві, калі ссудзіны лопаюцца і забіваюцца згусткамі крыві праз [[Гіпэртанія|высокі]] [[крывяны ціск]]<ref name="а">{{Артыкул|аўтар=Сьвятлана Барысенка.|загаловак=Нічога не памятае, нікога не пазнае|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20131112/1384232139-nichoga-ne-pamyatae-nikoga-ne-paznae|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=12 лістапада 2013|нумар=212 (27577)|старонкі=[http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/11/1384231874_8.pdf 8]|issn=1990-763x}}</ref>. Таксама шкодзіць [[інсульт]] і хваробы [[Хвароба Альцгаймэра|Альцгаймэра]] і [[Хвароба Паркінсана|Парксінсана]]<ref name="б">{{Артыкул|аўтар=Алена Кравец.|загаловак=Старое — як малое|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20181120/1542724225-zhyccyo-z-demencyyay-mozhna-ablegchyc|выданьне=Зьвязда|тып=|год=21 лістапада 2018|нумар=[http://zviazda.by/be/number/224-28840 224 (28840)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/21lis-8_optim_0.pdf 8]|issn=}}</ref>. Урэшце да прыдуркаватасьці вядзе працяглая адсутнасьць разумовай дзейнасьці, [[атлусьценьне]] і [[цукровы дыябэт]], [[пранцы]] і [[вірус імунадэфіцыту чалавека]], запаленьні [[Мэнінгіт|мазгавой абалонкі]] і галаўнога мозгу, [[алькагалізм]] і [[нарказалежнасьць]]. Шкодна ўплывае лішак тлустай і вугляводзістай ежы, а таксама [[Хуткае харчаваньне|хуткага харчаваньня]]<ref name="д"/>.
 
== Праявы ==
Прыдуркаватасьць выяўляецца празь неразуменьне і незапамінаньне новых зьвестак, [[Лёгіка|нелягічныя]] развагі і непазнаваньне [[Сваяцтва|сваякоў]], а таксама блытаньне даўно памерлых знаёмых са сваякамі. Таксама губляецца здольнасьць радавацца і [[спагада]]ць, што абмяжоўвае [[зносіны]] зь іншымі людзьмі<ref name="а"/>. Узьнікае плаксівасьць і раздражнёнасьць, блытаньне нядаўніх датаў і падзеяў. Таксама хворыя паўтараюць аднолькавыя пытаньні празь лічаныя хвіліны ды пакідаюць уключанымі ваду, газ і сьвятло пры сыходзе з жытла. Прыкметамі хваробы служаць неахайнасьць у адзеньні і побыце ў выглядзе перапоўненых сьметніцы ды рукамыйніка для бруднага посуду. Таксама хворыя губляюцца пры зьмяненьні паўсядзённага маршруту дадому<ref name="б"/>. Узьнікаюць цяжкасьці пры гатаваньні ежы. Пры разбурэньні скроневай долі парушаецца маўленьне і [[слых]]. Пры паражэньні [[лоб]]най долі галаўнога мозгу яны становяцца нахабнымі і растарможанымі<ref name="в">{{Артыкул|аўтар=Сьвятлана Бусько.|загаловак=Калі старасьць перастае быць мудрай|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20190812/1565622485-u-svece-rasce-kolkasc-psihichnyh-prablem-zvyazanyh-z-uzrostam|выданьне=Зьвязда|тып=|год=13 жніўня 2019|нумар=[http://zviazda.by/be/number/151-29018 151 (29018)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/21lis-8_optim_0.pdf 8]|issn=}}</ref>. Дыягназ паводле вышэйапісаных парушэньняў выстаўляецца пасьля прынамсі 6-месячнага назіраньня<ref name="г">{{Навіна|аўтар=Вольга Стружынская|загаловак=Нельга ўспомніць|спасылка=https://24health.by/by/nelzya-vspomnit-demenciya-chast-1/|выдавец=Партал «Здаровыя людзі»|дата публікацыі=4 красавіка 2018|дата доступу=19 лютага 2020}}</ref>.
 
== Беларусь ==
У 2017 годзе ў Беларусі налічваўся 19 231 хворы на прыдуркаватасьць (0,2% [[насельніцтва Беларусі]]). Зь іх 49% (9360) пакутвала ад ссудзіннай прыдуркаватасьці, 14% (2692) пры [[Хвароба Альцгаймэра|хваробе Альцгаймэра]] і рэшта (7179) ад іншых відаў<ref name="е">{{Навіна|аўтар=Ганна Кручкова|загаловак=Чаму ў Беларусі рэдка ставяць хваробу Альцгаймэра|спасылка=https://24health.by/by/pochemu-v-belarusi-redko-stavyat-bolezn-alcgejmera-chem-eto-opasno-i-chto-delat/|выдавец=Партал «Здаровыя людзі»|дата публікацыі=27 верасьня 2018|дата доступу=19 лютага 2020}}</ref>. На 2018 год праявы хваробы зьніжалі лекам данепезіл (алзепіл)<ref name="б"/>. На 2019 год 2% сталых людзей Беларусі (ва ўзросьце звыш 65 гадоў) хварэлі на прыдуркаватасьць<ref name="в"/>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Дэмэнцыя|спасылка=https://24health.by/by/tag/demencyya/|выдавец=Партал «Здаровыя людзі»|дата публікацыі=24 траўня 2019|дата доступу=19 лютага 2020}}
** {{Навіна|аўтар=Вольга Стружынская|загаловак=8 важных парадаў па доглядзе хворых|спасылка=https://24health.by/by/demenciya-chast-2-8-vazhnyx-sovetov-po-uxodu-za-bolnymi/|выдавец=Партал «Здаровыя людзі»|дата публікацыі=12 красавіка 2018|дата доступу=19 лютага 2020}}
** {{Навіна|аўтар=Ганна Кручкова|загаловак=Як дапамагчы людзям з дэмэнцыяй|спасылка=https://24health.by/by/kak-pomoch-lyudyam-s-demenciej-sovety-rodnym/|выдавец=Партал «Здаровыя людзі»|дата публікацыі=11 верасьня 2018|дата доступу=19 лютага 2020}}
** {{Навіна|аўтар=Сьвятлана Стахоўская|загаловак=Чаму «дэмэнцыі» больш не існуе|спасылка=https://24health.by/by/pochemu-demencii-bolshe-ne-sushhestvuet-sekrety-dolgozhitelej-sardinii/|выдавец=Партал «Здаровыя людзі»|дата публікацыі=24 траўня 2019|дата доступу=19 лютага 2020}}
* {{Навіна|аўтар=|загаловак=6 нечаканых прыкметаў старэчай дэмэнцыі|спасылка=https://www.svaboda.org/a/28564735.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=19 чэрвеня 2017|дата доступу=19 лютага 2020}}
* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Як пазьбегнуць старэчай прыдуркаватасьці|спасылка=http://samooborona.by/znanie/gayda-zdorove/yak-pazbegnuts-starechay-prydurkavatasts-dementsyi/|выдавец=Заля «Гайда»|дата публікацыі=2008|дата доступу=19 лютага 2020}}
 
{{Накід:Мэдыцына}}
[[Катэгорыя:Дэмэнцыя| ]]
[[Катэгорыя:Разлады навучаньня]]