Вацлаў Агрыпа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: кірылічная «в»
Радок 16:
| Наступнік =
| Імя пры нараджэньні =
| Нарадзіўся = каля [[1525]]
| Месца нараджэньня =
| Памёр = {{Памёр| | |1597}}
Радок 30:
}}
 
'''Вацлаў (Венцлаў) Іван Агрыпа''' ({{мова-pl|Wacław Iwan Agryppa (Agrippa)}}, каля [[1525]] — {{Памёр| | |1597}}) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], дыплямат, палеміст. Маршалак на сойме 1574 году, [[пісар вялікі літоўскі]] [[1576]][[1585]], неманойскі староста ([[дзяржаўца]]), [[15 ліпеня]] [[1586]] году названы [[кашталяны менскія|кашталянам менскім]], [[25 сакавіка]] [[1590]] «па сьмерці Астафея Тышкевіча» [[кашталяны смаленскія|смаленскі кашталян]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў сям’і лацінскага сакратара канцылярыі ВКЛ [[Міхалон Літвін|Венцаслава (Венцлава, Вацлава) Мікалаевіча]] з [[Майшагола|Майшаголы]], вядомага як пісьменьніка пад псэўданімам [[Міхалон Літвін]]. Карыстаўся ўласным гербам «[[Агрыпа (герб)|Дэмбна зьменены]]». Спачатку быў вядомы як Іван. Зь якой сям’і была яго маці Кацярына Станіславаўна (першая жонка [[Міхалон Літвін|Венцаслава Мікалаевіча]], памерла да [[1537]] году), невядома, але прыватны герб Вацлава Агрыпы дазваляе сьцьвярджаць, што яна карысталася гербам «[[Ляліва (герб)|Ляліва]]», а яго бабулі гербамі «[[Ястрабец (герб)|Ястрабец]]» і «[[Даліва (герб)|Даліва]]». Вядома таксама, што Кацярыне Станіславаўне належала частка [[Яшуны|Яшунскага]] двара, якую атрымаў у спадчыну яе сын і ў [[1554]] годзе прадаў за 300 коп грошай.
 
Навучаўся ў [[Ляйпцыскі ўнівэрсытэт|Ляйпцыскім]] (1545), Кракаўскім ([[1548]]) і Вітэнбэрскім пратэстанцкіх унівэрсытэтах, дзе падтрымліваў кантакты зь лютэранскімі публіцыстамі (у тым ліку з {{Артыкул у іншым разьдзеле|Філіп Мэланхтон|Філіпам Мэланхтонам|ru|Меланхтон, Филипп}}). У 1552 годзе каморнік ваяводы віленскага [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалайя Радзівіла «Чорнага»]], у [[1563]] годзе каралеўскі сакратар у [[Інфлянты|Інфлянтах]] і камісар для правядзеньня пахаваньня ў выпадку сьмерці [[Рыга|рыскага]] [[арцыбіскуп]]а, прымаў удзел у кампаніі [[1563]] году, у [[1569]]—[[1570]]1569—1570 пісар польны інфлянцкі, апісваў роты ў [[1569]] і [[1570]], у [[1572]] рэвізор каралеўскіх маёнткаў у [[Інфлянты|Інфлянтах]]. Разам зь Фюрстэнбэргам (''Fürstenberg'') і Вансовічам (''Wąsowicz'') у Шмільтыне (Szmіltyn) выдаў шмільтынскаму старосьце Кацпару Млодаўскаму (''Kacper Młodawski'') сьведчаньне аб належным стане яго атрада.
 
Падпісаў акт элекцыі ў кастрычніку [[1573]]. Быў абраны маршалакам Пасольскай Ізбы на каранацыйным сойме [[1574]] году, на якім каранаваны [[Генрык Валезы]]. З-за недахопу красамоў’я яго замяшчаў рэфэрэндар Чарнкоўскі. У час безкаралеўя [[1574]]—[[1575]]1574—1575 разам з [[Радзівілы|Радзівіламі]] быў на баку аўстрыйскіх [[Габсбургі|Габсбургаў]]. У 1575 годзе падпісаў элекцыю імпэратара {{Артыкул у іншым разьдзеле|Максыміліан II Габсбург|Максыміліана II Габсбурга|pl|Maksymilian II Habsburg}}. Узначальваў пасольства прыхільнікаў імпэратара ў [[Вена|Вену]], з прашэньнем неадкладна прыбыць у Рэч Паспалітую, каб перашкодзіць элекцыі Стэфана Баторыя. Сустрэўся з імпэратарам [[10 ліпеня]] [[1575]] у [[Прага|Празе]]. Пасьля пагадзіўся з новаабраным каралём [[Стэфан Баторы|Стэфанам Баторым]]. Як староста неманойскі [[1 сакавіка]] [[1579]] году падпісаў акт фундацыі Віленскай Акадэміі. У [[1576]]—[[1586]]1576—1586 [[пісар вялікі літоўскі|вялікі пісар ВКЛ]], працаваў у канцылярыі караля, удзельнічаў у яго паходах на [[Гданьск]], [[Вялікія Лукі]] (у [[1580]] прымаў там маскоўскіх паслоў) і [[Пскоў]]. [[7 красавіка]] [[1581]] прымаў разам з {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ян Дзьмітр Салікоўскі|Салікоўскім|pl|Jan Dymitr Solikowski}} прысягу [[Рыга|Рыгі]]. Разам з [[Мэльхіёр Гедройц|Мэльхіёрам Гедройцам]] і [[Янам Валмінскім]] уваходзіў у склад камісіі [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]] для рэгуляваньня мяжы з [[Інфлянты|Інфлянтамі]]. [[Кашталяны менскія|Кашталян менскі]] ў [[1585]]—[[1590]]1585—1590 і [[кашталяны смаленскія|смаленскі]] з [[1590]] году. Быў знаўцам публічнага і дзяржаўнага права, прымаў удзел у стварэньні [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году|Статута ВКЛ 1588]]. Быў рэкамэндаваны [[Леў Сапега|Львом Сапегай]] на [[Падканцлер вялікі літоўскі|падканцлерства літоўскае]] разам з [[Габрыэль Война|Войнай]], які гэты ўрад атрымаў. У 1592 годзе разам з жонкай судзіўся з нашчадкамі [[Філон Кміта-Чарнабыльскі|Філона Кміты Чарнобыльскага]].
 
=== Сям’я ===
Радок 45:
== Літаратурная і палемічная дзейнасьць ==
Аўтар кнігі «Пахавальная прамова пра … князя … Яна Радзівіла, князя на Нясьвіжы і Алыцы, жыцьцё і сьмерць» («Oratio funebris de illustrissimi principis et domini, domini Iohannis Radzivili Oliciae et Nesvisii ductis, vita et morte» (1553, бязь месца выданьня, імаверна Вітэнбэрг), у якой крытыкаваў магнатаў за прыхільнасьць да азартных гульняў. Да яе былі дапасаваны «Epicedion» Мэлянгтона (Epicedion scriptum a Philippo Melanchthone), а таксама праца «Аб [[Румынія|валашскіх]] тыранах …» (Addita est narratio, scripta a fide digno de Vualachorum tyrannis, quae ostendit, turcicos tyrannos non solum crudelitate, sed etiam astutia magna et frandibus grassari).
Вызнаваў лютэранства, якое бараніў у публічнай дзейнасьці. Вёў рэлігійную палеміку з папскім нунцыям у Рэчы Паспалітай {{Артыкул у іншым разьдзеле|Алёйзы Ліпаман|Алёйзы Ліпаманам|en|Luigi Lippomano}}, пераклаў на польскую мову казаньні нямецкага рэфарматара {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ёган Брэнц|Ёгана Брэнца|pl|Johann Brenz}} (Ewanielia od Jana świętego Apostoła i Ewanielisty napisana półtorastu kazaniem językiem łacińskim wyłożona, выдадзены ў [[1588]] годзе ў [[Вільня|Вільні]] ў друкарні [[Ян Карцан|Яна Карцана]]).
 
{{Артыкул у іншым разьдзеле|Эдмунд Буршэ|Эдмунд Буршэ|de|Edmund Bursche}} лічыў яго аўтарам вершаванага твора «Апалягетыкус, гэта ёсьць абарона канфэдэрацыі …» (Apologeticus, to jest Obrona konfederacyej. Przytym Seditio, albo bunt kaplanski na ewanieliki w Wilnie z wolej a laski milego Boga przed harapem wynurzony) выдадзеннага, імаверна, ў [[1582]] годзе ў Вільні. Але зь ім быў нязгодны {{Артыкул у іншым разьдзеле|Генрык Барыч|Генрык Барыч|pl|Henryk Barycz}}, які лічыў яго аўтарам Станіслава Нініньскага (Stanisław Niniński).
 
== Літаратура ==