Люблінская унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
| тып = Дзяржаўны саюз
| дата падрыхтоўкі =
| дата падпісаньня = [[28 чэрвеня]] [[1569]]
| месца падпісаньня = [[Люблін]] (Каралеўства Польскае)
| замацаваная пячаткай = [[Жыгімонт II Аўгуст]]
| набыла моц = [[4 ліпеня]] [[1569]]
| умовы = тэрытарыяльныя саступкі ВКЛ на карысьць Польшчы, дзяржаўны саюз і абьяднаньне ў адзіную дзяржаву — [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]]
| тэрмін дзеяньня = неабмежаваны
| страціла моц = [[3 траўня]] [[1791]]
| падпісаная =
| бакі = [[Вялікае Княства Літоўскае]]<hr/>[[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польскае Каралеўства]]
Радок 24:
}}
 
'''Лю́блінская у́нія''' — пагадненьне пра аб’яднаньне [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Каралеўства Польскага]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ў фэдэратыўную дзяржаву ([[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітая абодвух народаў]]). Заключанае [[28 чэрвеня]] [[1569]] году і [[1 ліпеня]] таго ж году зацьверджана асобна дэпутатамі польскага і літоўскага сеймаў на сейме, скліканым у [[Люблін]]е [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам Аўгустам]].
 
== Перадумовы й прычыны ==
Радок 32:
* склаліся спрыяльныя зьнешнія ўмовы.
 
У [[1558]] годзе [[Расея]] пачала вайну зь [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]]. [[10 студзеня]] [[1569]] году пачаўся [[Люблінскі Сойм]], які зацягнуўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэньня уніі на непрымальных для іх умовах, яны [[1 сакавіка]] [[1569]] году пакінулі [[Люблін]]. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае зьнешнепалітычнае становішча Княства, польская шляхта дабілася ад [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] выданьня ўказаў аб далучэньні да [[Польшча|каралеўства Польскага]] [[Падляшша]], [[Валынь|Валыні]], [[Падольле|Падольля]] й Кіеўшчыны. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да летувіскіх і беларускіх зямель. Супольны Сейм распачаў работу, і [[1 ліпеня]] [[1569]] году быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае Княства Літоўскае й Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм — Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы й для Княства. Асобны сейм Вялікага Княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясьціла ўвядзеньне адзінае манэты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай зьнешняя палітыка.
 
== Унія ==
[[Файл:Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow.svg|thumb|120пкс|Герб Рэчы Паспалітай [[1569]] году]]
[[10 студзеня]] [[1569]] г. у [[Люблін]]е (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ у лютым пакінула Люблін. Кароль асобнымі актамі далучыў да Польшчы [[Падляшша]] і амаль усю тэрыторыю [[Украіна|Украіны]]. Магчымасьцяў весьці вайну яшчэ й з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку [[1569]] г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі.
 
Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілею-дагавора, зацьверджанага пастановай [[Люблінскі сойм, 1569|Люблінскага сейма]] [[1 ліпеня]] [[1569]] г. Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двух экзэмплярах — адзін замацаваны пячаткамі польскіх фэадалаў, другі — пячаткамі фэадалаў княства, пасьля чаго абодва бакі памяняліся актамі. Гэткі парадак іх абмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвалтоўны, агрэсіўны і нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасьць добраахвотнай згоды бакоў.
 
У акце гаварылася таксама, што «''Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адно непадзельнае і неаддзельнае цэлае, а таксама не асобную, а адну агульную рэспубліку, якая злучылася і зьлілася ў адзін народ зь дзьвюх дзяржаў і народаў''».<ref name="ReferenceA">Зельверович Л. М. Литовская метрика. СПб., 1883. Т.1. С.55 — 76.</ref> Яшчэ ўказвалася, што хоць асобае ўзьвядзеньне на княжаньне вялікага князя літоўскага павінна быць адменена, але тытул і пасады Вялікага княства застаюцца. Уступаючы на прыстол, новы кароль пад прысягаю пацьвярджае ўсе правы і вольнасьці падданых абедзьвюх дзяржаваў і народаў. Надалей зьбіраюцца толькі агульныя соймы і адна [[Рада]]. Цалкам захоўваюцца правы і прывілеі, а таксама высокія пасады. Дагаворы і саюзы зь іншымі краінамі заключаюцца толькі з агульнага ведама і згоды абодвух [[народ]]аў. Манэта павінна быць аднолькавая і раўнацэнная. Адмянялася пошліна на вываз за граніцу сельскагаспадарчых прадуктаў з маёнткаў духавенства і асобаў [[шляхта|шляхецкага саслоўя]].
Радок 45:
 
Пра гвалтоўніцтва, падман, шантаж і нядобрасумленнасьць дзеяньняў польскіх фэадалаў, каталіцкага духавенства і самога [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] ў адносінах да прадстаўнікоў Вялікага княства яскрава сьведчаць запісы дзёньніка Люблінскага [[сойм]]а, таму няма падстаў згаджацца з тымі гісторыкамі, якія лічылі, што дробная і сярэдняя [[шляхта]] жадала і дабівалася уніі з Польшчай.
<!--Кароль выбіраўся пажыцьцёва [[шляхта]]й. Ён мог быць толькі католікам. Ствараўся агульны сойм, які складаўся з сэната (туды ўваходзілі буйныя магнаты, каталіцкія іерархі і прадстаўнікі караля) і дзьвюх пасольскіх ізб, куды павятовыя соймікі накіроўвалі па 2 сваіх прадстаўніка. Мяшчане, сяляне, праваслаўныя і пратэстанцкія сьвятары прадстаўніцтва ў сойме ня мелі. У астатнім абедзьве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт: асобныя ўрады, войскі, мытні, скарбы, манетныя сыстэмы, дзяржаўныя мовы і г. д. Карыстаючыся сваім прывілеяваным становішчам, у другой палове [[XVI]]- [[XVIIІ]] стст. шляхта здолела значна пашырыць свае правы. Так званыя кардынальныя правы шляхты ўключалі ў сябе асабістую недатыкальнасьць, неабмежаваную вотчынную ўладу, магчымасьць удзелу ў выбраньні караля і працы сойму, вызвалялі ад большасьці падаткаў. Гарантам «залатых вольнасьцей» лічыўся сам кароль. Калі ён не выконваў сваіх абавязкаў, шляхта мела права ствараць ваенна-палітычныя саюзы — канфэдэрацыі і абвяшчаць каралю вайну — рокаш. Асабліва неспрыяльным для дзяржаўнай сыстэмы было права [[liberum veto]], паводле якога ўсе рашэньні сойма павінны былі прымацца адзінагалосна. У выніку многія соймы проста зрываліся. Заключэньне Люблінскай уніі дазволіла [[ВКЛ]] атрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. [[Рэч Паспалітая]] была больш моцным утварэньнем, і суседнім дзяржавам прыходзілася зь ёй лічыцца. Аднак страта значных тэрыторый, памяншэньне правоў некаталіцкага насельніцтва, умяшальніцтва польскага боку ў справы ВКЛ выклікалі незадаволенасьць сярод шырокіх колаў Вялікага княства. Барацьбу супраць уніі ўзначаліў канцлер [[Леў Сапега]] ([[1557]]—[[1633]]1557—1633) Дзякуючы яго намаганьням, у [[1582]] г. быў створаны Трыбунал ВКЛ, які абмежаваў судовую ўладу караля. У 1588 г. пачаў дзейнічаць новы Статут, дзе унія з Польшчай нават не ўзгадвалася. Польскай шляхце забаранялася набываць маёнткі і пасады ў ВКЛ. Разам з тым [[Статут 1588]] г. скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства.-->
 
== Ацэнкі ==
[[Файл:Lublin Union 1569.PNG|300пкс|міні|[[Ян Матэйка]]. «Люблінская унія»]]
3ь юрыдычнага боку акты аб далучэньні беларускіх і ўкраінскіх земляў да Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны ня маюць сілы. Паводле заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага, вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна зь дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з параграфамі 12 і 15 прывілею [[1492]] г. і арт. 1,2, 12 раздз. 3 Статута 1566 г. вялікі князь ня меў права зьмяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты бяз згоды Рады і сойма. У арт. 4 таго ж разьдзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюць нормы Статута: «А где бы што одержано и вышло яким же кольвек обычаем против сего Статуту, то с права и суду справедливость через нас н потомки наши за радою рад наших Великого князства на сторону отложено и ни во што обернено быти маеть». Таму акты аб аддзяленьні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх земляў, выдадзеныя ў Любліне, кажучы мовай Статута, належала «ни во что обернути» — прызнаць за несапраўдныя. Несапраўднасьць іх устанаўлівалася і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 сьнежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы.
 
Акты аб аддзяленьні земляў не былі замацаваны пячаткай Вялікага княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Юрыдычную незаконнасьць іх разумелі і самі творцы, таму і пасьля выданьня гэтых актаў стараліся прымусіць прадстаўнікоў княства згадзіцца на унію і тым самым прыхаваць незаконнае далучэньне чужых тэрыторыяў бачнасьцю «згоды» і «братэрскай любові» абодзвух бакоў.
Далучэньне велізарнай тэрыторыі, адарванай ад княства, павялічыла польскую дзяржаву ў некалькі разоў, але не ўмацавала яе, а значна аслабіла, бо Польшча вымушана была ўвесь час трымаць свае сілы на захопленых землях, каб не даваць разгарацца вызвалепчай барацьбе ўкраінскага і беларускага народаў, якая праяўлялася асабліва ў сярэдзіне [[XVII стагодзьдзе|XVII]] ст. Прысваеньне гэтых тэрыторыяў узмацніла ў Польшчы і рост вялікадзяржаўных шавіністычных ілюзій, якія зусім выцясьнялі цьвярозую развагу. Пануючым вярхам Польшчы здавалася, што іх эгаістычным плянам цяпер нішто не перашкодзіць, бо галоўныя іх апаненты ў княстве зломлены і прыгнечаны, а само княства асуджана на ліквідацыю. Яны не разумелі, што падрыў сіл саюзнай дзяржавы вёў да аслабленьня Польшчы, а разгул шавінізму — да ўзмацненьня нацыянальнай барацьбы, што ўрэшце і стала адной з прычын распаду польскай фэадальнай дзяржавы.
 
Пасьля страты значнай тэрыторыі Вялікае княства не магло далей самастойна весьці вайну і вымушана было, каб атрымаць дапамогу ад польскіх фэадалаў, капітуляваць і падпісаць ганебны акт уніі на ўмовах, прадыктаваных імі. Патрыятычныя сілы княства, якія супраціўляліся націску польскіх фэадалаў, былі аслаблены наяўнасьцю ўнутры дзяржавы моцнай каталіцкай агентуры, якая складалася з часткі акаталічанай шляхты і каталіцкага духавенства і дзейнічала на карысьць польскіх фэадалаў па ўказцы з Ватыкана і Гнезна. Значная ж частка фэадалаў і шляхты была запалохана пагрозай канфіскацыі маёнткаў і дзеля асабістых інтарэсаў паступалася інтарэсамі дзяржавы. Характарызуючы паводзіны прадстаўнікоў шляхты на соймах, пісьменьнік [[XVI стагодзьдзе|XVI]] ст. пісаў, што яны поўнасьцю падпарадкаваліся жаданьням караля, «адны баючыся што-небудзь страціць, а другія жадаючы ўбіцца ў ласку».<ref>Stryjkowski M. Kronika… Warszawa, 1846. T.2. S.418.</ref> Пры такім становішчы прадстаўнікі Вялікага княства вымушаны былі пад пагрозай канфіскацыі маёнткаў вярнуцца ў Люблін і падпісаць прапанаваны ім акт аб злучэньні дзьвюх дзяржаваў.
 
Гвалтоўнае і бяспраўнае далучэньне ўкраінскіх і часткі заходнебеларускіх земляў да Польшчы прынесла шмат шкоды ня толькі насельніцтву Беларусі, Украіны і Літвы, але і самой Польшчы. Прымусовае акаталічваньне і апалячваньне беларускага і ўкраінскага народаў спарадзіла нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Насаджэньне ж рэакцыйнай дагматычнай ідэалёгіі каталіцкай царквы выклікала застой і заняпад навукі і культуры. Усё гэта шкодна адбілася на стане вытворчых сіл і эканомікі, што ў канчатковым выніку прывяло да пагібелі ўсёй фэадальнай Рэчы Паспалітай.