Вікіпэдыя:Аўтарскія правы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 11:
Калі Вы ствараеце або рэдагуеце артыкулы ў Беларускай Вікіпэдыі, усё, што Вы дададзіце да артыкулаў, ахопліваецца ліцэнзіяй [[Creative Commons|CC-BY-SA 3.0]] і [[GNU Free Documentation License|GNU FDL]]. Для таго, каб мець на гэта права, Вы мусіце:
* мець аўтарскія правы да напісанага тэксту (то бок, Вы зьяўляецеся аўтарам, ці вам перададзеныя маёмасныя правы на зьмест)
* тэкст мусіць паходзіць з крыніцы, якая ахоўвае тэкст ліцэнзіяй CC-BY-SA або сумяшчальнай зь ёй, напрыклад, калі тэкст знаходзіцца уў [[Грамадзкая ўласнасьць|грамадзкай уласнасьці]] («public domain»), або ён ужо ахоплены сумяшчальнай з CC-BY-SA ліцэнзіяй.
 
У першым выпадку Вы захоўваеце права да напісанага тэксту. Потым Вы можаце апублікаваць яго дзесьці яшчэ, або пад іншай ліцэнзіяй, але ня зможаце адазваць дадзенага Вікіпэдыі дазволу — гэты тэкст назаўжды будзе ахоплены ліцэнзіяй CC-BY-SA. У другім выпадку Вы мусіце дзесьці ў Вікіпэдыі разьмясьціць інфармацыю пра аўтарскія правы і, калі тэкст ёсьць у інтэрнэце, зьмясьціць на яго спасылку.