Пэрл-Гарбар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 17:
Мэтай нападу на Пэрл-Гарбар зьяўлялася нэўтралізацыя ціхаакіянскага флёту ЗША для таго, каб забясьпечыць свабоду дзеяньняў японскай арміі і флёту ў паўднёва-ўсходняй [[Азія|Азіі]].
 
Раніцай самалёты зь японскіх авіяносцаў нанеслінанесьлі ўдары па аэрадромах на востраве Оаху і па караблях, якія стаялі на якары ў гавані Пэрл-Гарбар. Было зьнішчана 4 лінкоры, 2 эсьмінцы, 1 мінны загараджальнік. Яшчэ 4 лінейныя караблі, 3 лёгкія крэйсэры і 1 эсьмінец атрымалі сур’ёзныя пашкоджаньні. Страты амэрыканскай авіяцыі склалі 188 самалётаў зьнішчанымі, яшчэ 159 былі цяжка пашкоджаныя. Амэрыканцы страцілі 2403 чалавекі забітымі (зь іх больш за 1000 на борце зьнішчанага лінкора «Арызона») і 1178 параненымі. Японцы страцілі 29 самалётаў — 15 пікіравальнік, 5 тарпэданосцаў і 9 зьнішчальнікаў. Былі патопленыя 5 звышмалых падводных лодак. Людзкія страты склалі 55 чалавек. Яшчэ адзін — [[лейтэнант]] Сакамакі — быў узяты ў палон. Ён даплыў да берага пасьля таго, як яго звышмалая падводная лодка наскочыла на рыф.
 
З пункту гледжаньня неадкладнага эфэкту напад на Пэрл-Гарбар абярнуўся неймаверным посьпехам для Японіі. Нэўтралізацыя ціхаакіянскага флёту ЗША на 6 месяцаў дазволіла Японіі зь лёгкасьцю захапіць вялікую частку Паўднёва-Ўсходняй Азіі, у тым ліку [[Ганконг]], [[Бірма|Бірму]], [[Галяндзкая Ост-Індыя|Галяндзкую Ост-Індыю]], [[Малае]], [[Сынгапур]] і [[Філіпіны]]. Аднак адмова ЗША ў перамір’і і немагчымасьць атрыманьня дапамогі ад саюзнікаўсаюзьнікаў у канчатковым рахунку прывялі да паразы Японіі. З усіх патопленых амэрыканскіх караблёў не атрымалася аднавіць толькі 4 — лінкоры «Арызона» (выбухнуў), «Аклагома» (перакуліўся) і 2 эсьмінцы. Імкнучыся зьнішчыць [[лінкор]]ы і самалёты, японскія сілы пакінулі некранутымі вельмі важныя для далейшага ходу вайны і разам з тым лёгка дасягальныя ў рамках нечаканай атакі цэлі: 11 падводных лодак, велізарныя запасы нафты ў сховішчах, рамонтныя майстэрні і докі. Уласна і авіяцыі, нягледзячы на ​​ўяўныя вялікія лічбы ўрону, быў нанесены значна меншы магчымага ўрон. Імкнучыся да максімальнаймаксымальнай утоенасьці і мінімальных страт, японскае камандаваньне адмовілася ад прымяненьня артылерыйскіх караблёў (што пры зніжэньнізьніжэньні рызыкі страт і выяўленьня значна паменшыла і нанесеную праціўніку шкоду), засяродзіўшыся на авіяцыі і звышмалых падводных лодках (апошнія не прынесьлі ніякага выніку). Больш за тое, спрабуючы максымальна атрымаць вынік з фактару нечаканасьці, удар наносілі толькі дзьвюмя хвалямі, што ў канчатковым выніку, захаваўшы большую колькасьць самалётаў, істотна зьменшыла і амэрыканскія страты. Наўмысна ці выпадкова, але японскі флёт напаў на амэрыканскую вайсковую базу ў момант адсутнасьці на ёй [[Авіяносец|авіяносцаў]]. Як вынік, авіяносныя вайскова-марскія сілы амэрыканскага флёту, якія сталі асноўнымі ў далейшым ходзе [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], не панесьлі ў ходзе апэрацыі ніякіх страт. Апошні фактар ​​стаў падставай для абвінавачваньня амэрыканскага кіраўніцтва ў наўмысным засяроджваньні пад удар японскага флёту не маючых вырашальнай баявой каштоўнасьці караблёў (лінейныя караблі тыпу «Паўночная Караліна», на той момант два найноўшых і як вынік наймацнейшых лінкоры ЗША, на базе адсутнічалі, яшчэ восем знаходзіліся ў розных стадыях дабудоўкі) з мэтай схіленьня амэрыканцаў да ўступленьня ў Другую сусьветную. З 22 японскіх караблёў, якія прымалі ўдзел у нападзе на Пэрл-Гарбар, да канца вайны ацалеў толькі 1.
 
=== Пэрл-Гарбар пасьля Другой сусьветнай вайны ===
У цяперашні час Пэрл-Гарбар зьяўляецца найбуйнейшай ваенна-марской базай ЗША на [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]] і штаб-кватэрай ціхаакіянскага флёту ЗША. СуднаверфСуднавэрф, разьмешчаная побач з гаваньню, забяспечваезабясьпечвае працай 12 000 чалавек.
 
У памяць аб загінуўшых амэрыканскіх мараках на месцы патанулага лінкора «Арызона» створаны мэмарыял. Яшчэ адным помнікам падзеяў вайны на Ціхім акіяне зьяўляецца зьмешчаны на вечнай стаянцы ў Пэрл-Гарбары лінкор «[[USS Missouri (BB-63)|Місуры]]», на якім 2 верасьня 1945 году быў падпісаны акт аб капітуляцыі Японіі. Аб гэтай падзеі зьнятыя два фільмы: амэрыканска-японскі «[[Тора! Тора! Тора! (фільм)|Тора! Тора! Тора!]]» і амэрыканскі «[[Пэрл-Гарбар (фільм)|Пэрл-Гарбар]]».