Байсангур Бэнойскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
== Пад сьцягамі Шаміля ==
 
У [[1839]] даў прысягу вернасьці імаму Шамілю. Пасьля гэтага быў прызначаны наібам Бэною. Мазунам (намесьнікам наіба) стаў брат Байсангура Салтамурад.
 
У [[1842]] на чале аддзелу горцаў удзельнічаў у [[Ічкерынская бітва|Ічкерынскай бітве]] пад агульным камандаваньнем [[Шуайб Цэнтэроеўскім|Шуайба Цэнтароеўскага]]. Быў паранены, надалей узнагароджаны Шамілём мэдалём за адвагу.
 
У [[1845]], удзельнічаючы ў [[Даргінская бітва|Даргінскай бітве]], атрымаў цяжкае раненьне й пазбавіўся рукі.
 
У [[1847]] царскія войскі атачылі аул [[Гергебіль]] у горным Дагестане. Аднавокі й аднарукі Байсангур ізз сваім аддзелам бэнойцаў абараняў участак абароны ў раёне садоў. Падчас аднаго з штурмаў гарматным ядром яму адарвала нагу. У насталым зьмярканьні беспрытомнага Байсангура падабралі царскія жаўнеры. Палоннага Байсангура пад вялікім канвоем адправілі з Дагестану ў крэпасьць [[Грозны|Грозную]]. Па дарозе на калёну напалі мюрыды на чале з Салтамурадам і вызвалілі наіба.
 
Яшчэ да канца не акрыяўшы ад ранаў, прыняў удзел у абароне аула [[Салты]]. Аднаногага, аднавокага й аднарукага Байсангура падчас баёў рамянямі прывязвалі да каня.
 
У [[1857]]—[[1859]]1857—1859 царскія войскі распачалі шырокамаштабны наступ у Чачэніі й Дагестане. Пабітыя наібы Шаміля адзін за адным здаліся на літасьць пераможцаў. Толькі некалькі наібаў, сярод якіх быў і Байсангур, засталіся вернымі Шамілю.
 
== Паўстаньне 1860—1861 ==