Крыштап Хадкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
Удзельнічаў у войнах з [[Турэччына]]й, [[Швэцыя]]й, [[Масковія]]й. У вайну са [[Швэцыя]]й браў удзел у аблозе [[Парнаў|Парнава]], якая пачалася 28 лютага 1601 году, пад камандай ягонага кузэна [[Ян Караль Хадкевіч|Яна Караля Хадкевіча]]. У [[вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай|вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай]] (1605—1618) камандаваў палком [[Лісоўчыкі|лісоўчыкаў]] (да 28 сакавіка 1617 году). У 1616 годзе ягоны полк авалодаў [[Курск]]ам і іншымі [[места]]мі. Таксама браў удзел пераможнай [[Бітва пад Болхавам|Бітве пад Болхавам]] (1616).
 
[[Файл:Chadkievičy. Хадкевічы (C. Götke, 1642).jpg|міні|[[Пётар Ляцкі|П. Ляцкі]] «Сем герояў Хадкевічаў». [[Панэгірык]] з прысьвячэньнем К. Хадкевічу. [[Вільня]], 1642]]
 
У 1648 годзе ў часе казацкіх хваляваньняў за ўласныя грошы ў 20 400 злотых выставіў пяхоту (грошы пасьля вярнуў сойм).