Майнільскі інцыдэнт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Паводле афіцыйных савецкіх паведамленьнях, 26 лістапада 1939 року на ўчастку граніцы ля вёскі Майнла група савецкіх вайскоўцаў была абстраляная артылерыяй. Было зроблена сем гарматных стрэлаў, у выніку чаго забітыя трое [[Шараговец|шарагоўцаў]] і адзін малодшы камандзір, параненыя сямёра шарагоўцаў і два камандзіры. Гэткія лічбы былі пададзеныя ў савецкай [[Нота (дыпляматыя)|ноце]] і афіцыйным паведамленьні ў газэце «[[Праўда (газэта)|Правда]]». [[Савет народных камісараў СССР|Савецкі ўрад]] у звароце да фінскага сьцьвярджаў, што стрэлы былі зьдзейсьненыя з тэрыторыі [[Фінляндыя|Фінляндыі]], і дзеля папярэджаньня далейшых правакацыяў запатрабаваў адвесьці фінскія войскі на адлегласьць 20—25 км ад граніцы.
 
У ноце адказу фінскі ўрад заявіў, што, паводле назіраньняў фінскіх гукамэтрычных пастоў, сем стрэлаў былі зьдзейсьненыя каля 16:00 з савецкага боку з адлегласьці прыклада паўтара — два кілямэтры на паўднёвы ўсход ад месца разрыву снарадаў. Таксама паведамлялася, што фіны на граніцы проста ня маюць артылерыі, тым болей дальнабойнай. Фіны прапанавалі стварыць супольную камісію дзеля расследаваньнярассьледаваньня інцыдэнту і пачаць перамовы пра ўзаемны адвод войскаў ад граніцы. Савецкі бок адхіліў прапанову, матывуючы гэта тым, што адвод частак Чырвонай арміі ад граніцы на прапанаваную адлегласьць спрычыніўся б да разьмяшчэньня войскаў у прадмесьцях [[Ленінград]]у, што цалкам непрымальна зь меркаваньня забесьпячэньня бясьпекі места<ref>[http://www.aroundspb.ru/finnish/docs/dir0note.php Ответная нота Советского правительства] — Известия, № 275 (7045) от 29 ноября 1939 г.</ref>.
 
Вынікам інцыдэнту стаў загад савецкім войскам у раёне граніцы адказваць на любыя агрэсіўныя дзеяньні фінаў вагнём, усутыч да зьнішчэньня нападнікаў. Праз два дні пасьля інцыдэнту СССР разарваў [[Савецка-фінская дамова пра ненапад|пакт аб ненападзе]] зь Фінляндыяй, праз чатыры — пачаў вайну.