Чырвоная зьмена: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
Першы нумар газэты выйшаў 21 красавіка 1921 году ў дні работы ІІ зьезду камсамола Беларусі. Перадавы артыкул абвяшчаў: «Сёньня выходзіць першы нумар газэты рабоча-сялянскай моладзі „Красная смена“. Нягледзячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы, у якіх знаходзіцца Савецкая рэспубліка, нягледзячы на цяжкае гаспадарчае становішча, моладзь Беларусі мае свой орган». Да 1925 году выходзіла на расейскай мове пад назвай «Красная смена». У 1925—1926 гадах — на беларускай і расейскай мовах. У 1920-30-х гадах газэта распавядала аб маладзёжных будоўлях падчас сацыялістычнага станаўленьня грамадзтва.
У гады Вялікай Айчыннай вайны «Чырвоная змена» (са студзеня 1943 году) выходзіла ў падпольлі на базе партызанскай брыгады на востраве [[Зыслаў (востраў)|Зыслаў]] у [[Любанскі раён|Любанскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]], расказваючы аб барацьбе з фашыстамі. Рэдагаваў газэту былы выпускнік менскага Камуністычнага інстытуту журналістыкі (КІЖ) [[Міхаіл Барашкаў|Міхаіл Барашкаў]], выхадам газэты кіравала рэдакцыйная калегія, у якую ўваходзілі сакратары ЦК ЛКСМБ [[Міхаіл Зімянін]], [[Кірыл Мазураў]], сакратары Палескага, Менскага і Магілёўскага падпольных абкамаў камсамолу М. Пінязік, Я. Канаплін, П. Валожын. У сакавіку 1944 году «Чырвоная змена» пачала выходзіць у вызваленым Гомелі. Рэдактарам яе замест загінуўшага ў час блякады М. Барашкава стаў таксама прафэсійны журналіст [[Іван Матыль]].
 
Касьцяк рэдакцыйнага калектыву ў першыя пасьляваенныя гады склалі прафэсійныя газэтчыкі, былыя партызаны, франтавікі-пісьменьнікі [[Мікола Аўрамчык]], [[Алесь Астапенка]], [[Мікола Гамолка]], [[Алесь Асіпенка]], [[Хведар Бачыла]] і іншыя. Пры газэце працавала літаратурнае аб'яднаньнеаб’яднаньне, у розныя гады яго членамічальцамі былі [[Генадзь Бураўкін]], [[Рыгор Барадулін]], [[Анатоль Вярцінскі]], [[Сяргей Законьнікаў]], [[Васіль Зуёнак]], [[Юрась Сьвірка]], [[Уладзімер Паўлаў]], [[Іван Пташнікаў]], [[Барыс Іванавіч Сачанка|Барыс Сачанка]], [[Іван Чыгрынаў]]. Тут адбылося адкрыцьцё таленту і [[Яўгенія Янішчыц|Яўгеніі Янішчыц]]. З «Чырвонай зменай» ахвотна супрацоўнічаў [[Уладзімер Караткевіч]], тут апублікаваны многія яго вершаваныя творы і эсэ: «Сплятайце рукі», «У тую ноч», «Як стажары ў небе зазьзялі», «Твой зорны шлях». На старонках газэты была апублікавана і аповесьць [[Васіль Быкаў|Васіля Быкава]] «Жураўліны крык».
 
У красавіку 1971 году «за мабілізацыю моладзі на выкананьне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва» «Чырвоная змена» ўзнагароджана [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР|ордэнам Працоўнага Чырвонага сьцяга]].
 
У пачатку 1990-х на старонках газэты друкавалася шмат матэрыялаў, прысьвечаных гісторыі Беларусі, а таксама палітычным падзеям у краіне.
 
== Сучаснасьць ==
З красавіка 2002 выходзіць у якасьці дадатку да газэты [[Звязда|«Звязда»]] раз на два тыдні па чацьвяргах. Заснавальнікамі сёньня зьяўляюцца газэта «Звязда»<ref>[http://www.zviazda.by Сайт газэты «Звязда»]</ref> і Грамадзкае аб'яднаньнеаб’яднаньне «[[Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі|Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі]]»<ref>[http://www.brsm.by Сайт БРСМ]</ref> (рэгістрацыйны № 12).
 
Галоўным героем на яе старонках застаецца моладзь, практычная дзейнасьць маладзёжных арганізацыйарганізацыяў. У газэце зьмяшчаюцца інтэрвію з маладзёжнымі лідэрамі вучэбных устаноў і працоўных калектываў. На старонках выданьня публікуюцца матэрыялы з аўдыторыйаўдыторыяў вядучых вучэбных устаноў краіны, расказы аб навучальным працэсе, аб падрыхтоўцы да тэставаньня, выніках ўступных іспытаў, аб дасягненьнях беларускіх студэнтаў на міжнародных алімпіядах і конкурсах, ідзе размова аб вакансіях на рынку працы, аб правах выпускнікоў школ і ВНУ на працаўладкаваньне, аб сацыяльнай падтрымцы маладых сем'яўсем’яў.
 
== Галоўныя рэдактары ==