Б: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
|ВыяваЛітары = Cyrillic letter Ze - uppercase and lowercase.svg
}}
'''Б, б''' — другі знак усіх [[азбука]]ў на [[Кірыліца|кірылічнай]] аснове<ref>[http://io89.pl.tl/%26%231041%3B--k1-%26%231041%3B%26%231091%3B%26%231082%3B%26%231110%3B-k2-.htm Б (Букі)]</ref>. Паходзіць з кірылічнай Б («Букі»), утворанай графічным відазьмяненьнем В («вѣдѣ»), што ўзьнікла на аснове [[грэцкая мова|грэцкай]] устаўнай [[Бэта (знак)|В («бэта»)]]. У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі «б», «б’», пры аглушэньні «п» («бубенъ», «хлебъ»). Ня мела лічбавага значэньня, бо лічбавае значэньне «два», уласьцівае грэцкай «бэце», перайшло на кірылічны знак В. У рукапісах XIV—XVII стагодзьдзяў у сувязі з функцыянаваньнем розных пісьмовых школ і выкарыстаньнем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісаньня помнікаў. У 16 ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасьці [[Францішак Скарына|Ф.Скарыны]], акрамя рукапіснай, набыла й друкаваную форму, стала адрозьнівацца малая й вялікая, хоць ужываньне вялікага знаку ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і пачатку сказаў было яшчэ непасьлядоўным. У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя звонкія выбухныя зычныя гукі «б», «б’», а пры аглушэньні «п» («барва», «белы», «грыб»). Бывае вялікая й малая, мае рукапісную й друкаваную форму. Выкарыстоўваецца ў афіцыйных абрэвіятурах ([[БССР]], [[ТБМ]]). Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «другі» (пункт «Б»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6 б).
 
== Лічбавае значэньне ==