Гарадзенская ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д + 5 катэгорыяў з дапамогай HotCat
Радок 45:
|Commons = Town hall (Horadnia)
}}
'''Гарадзе́нская ра́туша''' — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у [[Горадня|Горадні]], адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку. Твор архітэктуры [[рэнэсанс]]у і [[клясыцызм]]у. Існавала да сярэдзіны XX ст., калі яе [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зруйнавалі савецкія ўлады]].
 
== Гісторыя ==
У 1496 годзе [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандар]] надаў Горадні [[Магдэбурскае права]]. Згодна з [[Прывілей|прывілеем]] у месьце ўводзілася пасада войта. Мяшчане выводзіліся з-пад юрысдыкцыі земскіх і іншых судовых установаў. Штогод ім дазвалялася праводзіць тры кірмашы і збудаваць млын на беразе Нёмана, важніцу, васкабойню, а таксама ратушу.
 
Час пабудовы і месца знаходжаньня першай [[ратуша|ратушы]] ў Горадні канчаткова ня высьветленыя. З прывілея [[1496]] году вынікае, што места атрымала дазвол на пабудову ратушы: «узьвядуць нават ратушу на годным месцы, на каторым які пакой або камору для пастыганьня сукна выгатаваць і мець ім не забараняем. Будуць таксама мець на ратушы меру збож, г.зн.: бочку ратушную і мёду г.зн. медніцу». Першая і пакуль што адзіная зьвестка пра ратушу ў Горадні адносіцца да 1539—1540 гадоў. Можна меркаваць, што збудавалі яе адразу па атрыманьні местам Магдэбурскага права, як было, напрыклад, у Менску (наданьне ў [[1499]] годзе — першы ўпамін пра ратушу ў 1503 годзе).
 
Гравюра на медзі Адэльгаўзэра-Цюндта [[1568]] году — першая іканаграфічная выява Горадні прадстаўляе ратушу як архітэктурную дамінанту ня толькі Рынку, але і ўсяго места. У час [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гадоў]] захопнікі моцна зруйнавалі Горадню разам зь іншымі местамі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. «Таму як места Гарадзенскае з фальваркамі і прадмесьцямі ад войск маскоўскіх ушчэнт зруйнаванае і спустошанае, каб да дасканалага дабрабыту дайсьці магло, ад падаткаў на тым сойме і на потым звальняем» — паведамляецца ў канстытуцыі сойму 1661 году. «Непрыяцель» зьнішчыў мескую ратушу. Згодна з соймавай канстытуцыяй [[1678]] году, «мяшчане гарадзенскія ратушу паводле мінулых камісіяў узводзяць, таксама мураваць, будаваць, і ранейшыя будынкі маюць выстаўляць».
 
На даручэньне каралеўскіх камісараў магістрат Горадні меў распачаць пабудову ратушы. На гэта прызначылі суму 4800 злотых, у тым ліку гарадзенскія жыды мелі даць 300 злотых, а таксама 20 000 штук цэглы, 100 мерак вапны. Аднак справа замаруджвалася з прычыны браку сродкаў. За невыкананьне даручэньня зь места меркавалася спагнаць 2000 коп літоўскіх грошаў. Галоўнай прычынай недахопу грошай на будаваньне былі цяжкасьці зь іх зборам, пра што паведамляе канстытуцыя сойму [[1690]] году. Сродкі мелі зьбірацца прымусова, «абы ратуша была пабудавана коштам места».
 
Першая выява ратушы на плянах Горадні датуецца [[1706]] годам. На пляне, выкананым у гэтым годзе, на Рынку паказаны будынак з надпісам «базар» (былая ратуша), а на рагу Рынку з вуліцай Замкавай разьмяшчаецца будынак з надпісам «ратуша». З чаго вынікае, што на руінах першай ратушы зьявіліся гандлёвыя крамы, а магістрат пераехаў у дом лентвойта. Занядбаньне справы адбудовы ратушы скарысталі гарадзенскія жыды, якія занялі яе пашкоджаны будынак крамамі і не хацелі фінансаваць адбудову. Пра гэта ўскосна паведамляла канстытуцыя сойму [[1690]] году. У 1713 году жыды атрымалі загад «гандаль свой у Рынку тым жа ў Горадні каб не вялі», апроч таго, каб «на ратушу 50 тысяч цэгел і іншых матэрыялаў да рэстаўрацыі прысуджаных абы адразу далі». Праблему адбудовы ратушы закрануў у сваім прывілеі 1718 году кароль і вялікі князь [[Аўгуст Моцны]], які некалькі разоў наказваў пачаць направу і патраціць на гэта грошы, якія засталіся ад выплачаных скарбу падаткаў.
 
[[Файл:Haradzienskaja ratuša. Гарадзенская ратуша (03.1926).jpg|значак|Здымак 1926 году]]
 
Па разбурэньнях [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] (1700—1721) Горадню вызвалілі на дзесяць гадоў ад сплаты да скарбу «чыншаў … капшчызны ад напояў». Гэтыя сродкі таксама мелі пайсьці «на рэпарацыю ратушы і аздобу места». Як сьведчыць унівэрсал надворнага каралеўскага падскарбія Асалінскага [[1720]] году «ратуша ў месьце тутэйшым Горадні, так даўно пустуючая да як найхутчэйшай мае прыйсьці пэрфэкцыі», у чым мелі дапамагаць таксама і ўладальнікі крамаў на Рынку. Але ратуша стаяла надалей без усялякага рамонту і паціху разбуралася гандлярамі. Так, жыд Зэльман Беркавіч «капаючы падмуркі на свае крамніцы ў шкоду места асьмеліўся і выразаць казаў трубы, якія з даўніх часоў сядзяць і ўфундаваныя для бясьпекі места ад агню выпадковага». Фрагмэнты памянёнага ўнівэрсалу сьведчыць пра заняцьце жыдоўскімі гандлярамі будынку ратушы, якая ж да таго знаходзілася ў зруйнаваным стане.
 
У Гарадзенскіх актах [[1730]] году ўпамінаецца: «старая ратуша … неадрамантаваная і цяпер пустуе і да рэшты руйнуецца». Таму мескі магістрат распачаў выдаляць крамы з будынку ратушы. Жыды, уладальнікі крамаў, што не згаджаліся з пастановай уладаў, у час спробы рамонтных работ закідалі муляроў і нават бурмістра Войцеха Цяхлевіча камянямі і цэгламі. Вывесьці гандляроў з руін ратушы так і не ўдалося. Падарожнік Вільгельм Шлемюлер, які наведаў Горадню ў час сойму [[1752]] году, у сваім дзёньніку зьвяртае ўвагу на ратушу толькі ў канцы апісаньня забудовы места, ляканічна натуючы: «некалькі яшчэ значнейшых дамоў мураваных у Рынку. У сярэдзіне відаць руіны велізарнага гмаху, дзе купцы раскладваюць свой тавар».
 
Згодна з плянам Горадні [[1753]] году на Рынку размяшчаласяразьмяшчалася «ратуша, цэхгауз, крамы жыдоўскія і пляцы мескія». Як на гэтым, так і на пляне 1758 году, добра відаць прыбудовы да паўднёвага фасадафасаду ратушы. Магчыма, што мескія ўлады дамовіліся з жыдамі. І ідучы на саступкі, дазволілі ім збудаваць крамы, «а іншыя крамы коштам места мураваныя магістрат як усеагульную мескую ўласнасьць … жыдам арандуючы, даход ратушы справіў». Такім чынам, места, аддаючы ў арэнду жыдам свае крамы, знайшло сродкі на адбудову ратушы.
 
[[Файл:Haradzienskaja ratuša. Гарадзенская ратуша (XX).jpg|значак|Здымак да 1939 году]]
 
На пляне Горадні [[1780]] году ратушны будынак на Рынку адсутнічае, хаця Рынак і названы «ратушным», а «ратушны дворык» у той час разьмяшчаўся на вуліцы Калючынскай, якая пачыналася ад Рынку. Магчыма, у гэты час на месцы руінаў старой ратушы рыхтавалі пляцоўку пад будаваньне новай. Будаваньне мураванай ратушы з крамамі і гауптвахтайгаўптвахтай скончылася ў [[1784]] годзе. Пацьверджаньне існаваньня новай ратушы сустракаецца ў 1791 годзе. Вядома, што яна мела дзьве брамы «з фацыятамі». Відаць, гэта і была клясыцыстычная ратуша, якая праіснавала да сярэдзіны XX ст. будынак ратушы адзначаны таксама на плянах Горадні [[1793]], [[1795]], [[1798]] гадоў. Як «ратуша» ці «ратуша з лаўкамі»<ref>Гардзееў Ю. Да пытання аб гісторыі Гродзенскай ратушы (канец ХV—ХVІІІ стст.) // Краязнаўчыя запіскі. Вып. 4. — Горадня, 1997.</ref>.
 
Іканаграфічны матэрыял XVI ст. (гравюры [[Матэвуш Цюндт|Матэвуша Цюндта]], зробленая на падставе малюнка [[Яган Адэльгаўзэр|Ягана Адэльгаўзэра]] ў [[1568]] годзе, а таксама яе копіяў XVI—XVIII стст.стагодзьдзі) не дазваляе вызначыць дакладнае месца пабудовы ратушы канца XV — пачатку XVI стст.стагодзьдзі Гарадзенскі гісторык [[Юзэф Ядкоўскі]] і гісторык архітэктуры [[Юры Якімовіч]] асьвятлілі гісторыю ратушы і прааналізавалі яе архітэктурны воблік, але нічога ня пішуць пра яе месца знаходжаньня. [[Алена Квітніцкая]] разьмясьціла будынак ратушы на скрыжаваньні Рынку і вуліцы Замкавай. Больш імаверным здаецца меркаваньне [[Аляксандар Краўцэвіч|Аляксандра Краўцэвіча]], які размясьціўразьмясьціў яго ў сярэдзіне Рынку. Гэтую думку можна пацьвердзіць наступнымі аргумэнтамі. Згодна ззь люстрацыяй Горадні [[1675]] году мескія ўлады мелі збудаваць ратушу на тым самым месцы, дзе разьмяшчаўся яе стары будынак, разбураны ў часы [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны 1654—1667 гадоў]] Менавіта ў цэнтры Рынку і ўзьвялі новую ратушу ў XVIII ст., што знайшло адлюстраваньне на плянах места XVIII — першай паловы XX стстстагодзьдзя.
 
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэнэсансу, пазьней перабудаваны ў стылі клясыцызму. Адзінымі графічнымі крыніцамі, якія дазваляюць уявіць аўтэнтычны выгляд ратушы, зьяўляюцца гравюры [[Матэвуш Цюндт|Матэвуша Цюндта]] [[1568]] году і [[Тамаш Макоўскі|Тамаша Макоўскага]] [[1600]] году. Гэта быў 2-павярховы будынак, завершаны вежай з назіральнай пляцоўкай. У ёй разьмяшчаўся мескі гадзіньнік, пра які ўпамінаецца ў [[Прывілей|прывілеі]] [[Бона Сфорца|каралевы Боны]] 1541 году, якая паказвала на неабходнасьць догляду за гадзіньнікам спэцыяліста-рамесьніка. Па адным з пажараў у 1753 годзе гадзіньнік перанесьлі на вежы езуіцкага касьцёла. Уздоўж другога паверха будынка ратушы ішла галерэя, якая мела выконваць функцыю назіральнай пляцоўкі для пажарнай варты. Другі паверх традыцыйна адыгрываў ролю рэпрэзэнтацыйнага цэнтру, дзе адбываліся паседжаньні рады і войта з лавай. Да галоўнага аб’ёма гэтага паверха далучалася невялікая прыбудова, дзе, магчыма, разьмяшчалася капліца. На першым паверсе, згодна з прывілеем 1496 году, мелі знаходзіцца крамы, медніца, ратушная бочка і камора для пастрыганьня сукна. З-пад падмуркаў ратушы ў бок вуліцы Маставой ішло падзямельле, якое магло выконваць функцыю вязьніцы.
 
Па адбудове ў 1784 годзе будынак быў 1-павярховым і меў форму [[карэ]]. Паўночны і паўднёвы фасады ўпрыгожвалі [[Рызаліт|рызалітырызаліт]]ы з 6-калённымі дарыцкімі портыкамі.
 
== Галерэя ==