Мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Мовы; дададзеная Катэгорыя:Мова з дапамогай HotCat
Радок 23:
== Мовазнаўства ==
{{Асноўны артыкул|Мовазнаўства}}
Вывучэньнем моў займаецца мовазнаўства.
 
== Моўная дынаміка ў сьвеце ==
Радок 32:
Для таго каб мова захоўвалася, патрабуецца каля 100 тысячаў ейных носьбітаў. У цяперашні час налічваецца крыху больш за 400 моваў, якія лічацца зьнікаючымі<ref>[http://teach-learn.narod.ru/languages.htm Мовы сьвету]</ref>. Мовы выміраюць разам з апошнім носьбітам, і таму небясьпека пагражае, перш за ўсё, народам, якія не выкарыстоўваюць [[пісьменнасьць]]<ref>[http://www.bigbook.ru/litnews/detail.php?ID=3315 «Калі памірае мова»]</ref>. У той жа час варта адзначыць, што адрозьненьні ў разьвіцьці, а таксама ўплыў суседзяў прыводзяць да зьмены [[арэал]]у выкарыстаньня мовы й ейнай зьмене. Так, напрыклад, Кірылу й Мяфодзію, калі яны стваралі [[кірыліца|славянскую азбуку]], пры іхных падарожжах не патрэбны быў перакладчык, бо ў [[9 стагодзьдзе|IX стагодзьдзі]] ад [[Балтыйскае мора|Балтыкі]] да [[Міжземнамор’е|Міжземнамор’я]] й ад [[Вэлтава|Вэлтавы]] да [[Дняпро|Дняпр]]а ўсе [[славяне]] размаўлялі на адзінай [[праславянская мова|праславянскай мове]]<ref>Балязін В. Н. «Неафіцыйная гісторыя Расеі» 2007 ISBN 978-5-373-01229</ref>.
 
Адзін з чыньнікаў гібелі моваў ёсьць нераўнамернае разьмеркаваньне іх па ліку носьбітаў. Так, 80% насельніцтва плянэты ведае толькі 80 мовамі. Пры гэтым 3,5 тыс. моў прыходзяцца на 0,2% жыхароў Зямлі. Асноўны чыньнік працэсу зьнікненьня моваў лічыцца [[глябалізацыя]] й [[міграцыя]]. Людзі зьязджаюць зь вёсак у гарады й губляюць мову свайго народу <ref>[http://www.akzia.ru/news/26-09-2007/655.html Сьвет губляе мовы]</ref>. Каля паловы зараз існых моваў выйдуць з ужытку ўжо да сярэдзіны [[21 стагодзьдзе|XXI стагодзьдзя]]. Шматлікія мовы зьнікаюць з-за таго, што іхныя носьбіты ўступаюць у кантакт з больш моцным моўным асяродзьдзем, таму пад пагрозай зьнікненьня ў першую чаргу знаходзяцца мовы малых народнасьцяў і мовы народаў, якія ня маюць дзяржаўнасьці. Калі мову вывучаюць менш за 70% дзяцей на тэрыторыі ейнага выкарыстаньня, яна лічыцца зьнікаючай. Паводле «Атляса [[Загрожаная мова|загрожаных моваў]] сьвету» [[ЮНЭСКА]] [[2009]] г. у [[Эўропа|Эўропе]] зьнікненьне пагражае прыкладна 50 мовам, у тым ліку [[Беларуская мова|беларускай]]<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Яўген Валошын]].|загаловак=Бітва за роднае слова (частка 2)|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=71564|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=29 сьнежня 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-12-29 255 (26862)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/71560/29sne-5.indd.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==