Галягены: розьніца паміж вэрсіямі

група хімічных элемэнтаў
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'Галагены<ref>http://www.xumuk.ru/encyklopedia/909.html</ref> (ад грэц. ἁλός — «соль...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:42, 29 красавіка 2016

Галагены[1] (ад грэц. ἁλός — «соль» і γένος — «нараджэньне, паходжаньне») — хімічныя элемэнты 17-й групы пэрыядычнай сыстэмы хімічных элемэнтаў.

Апісаньне

Рэагуюць амаль з усімі простымі рэчывамі акрамя некаторых немэталаў. Усе галагены сустракаюцца ў прыродзе толькі ў выглядзе злучэньняў. З павялічэньнем парадкавага нумару хімічная актыўнасьць галагенаў памяншаецца.

Да галагенаў адносяцца: фтор (F), хлёр (Cl), бром (Br), ёд (I), астат (At).

Усе галагены — немэталы й зьяўляюцца моцнымі затляняльнікамі. На зьнешнім энэргетычным узроўні маюць 7 электронаў. Пры ўзаемадзеяньні з мэталамі ўтвараецца соль. Галагены (акрамя фтору) пры ўзаемадзеяньні з больш электраадмоўнымі элемэнтамі могуць праяўляць аднаўленчыя ўласьцівасьці да найвышэйшай ступені затляненьня +7. Солі ўтвораныя ад фтору назваюцца (фтарыды), ад хлёру (хлярыды), ад брому (браміды), ад ёду (ядзіды).

  1. ^ http://www.xumuk.ru/encyklopedia/909.html