Мар’ян Лангевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
Напярэдадні паўстаньня ад імя [[Цэнтральны нацыянальны камітэт|Цэнтральнага нацыянальнага камітэту]] набываў і транспартаваў у Польшчу вінтоўкі зь Нямеччыны і Бэльгіі. [[9 студзеня]] [[1863]] прызначаны палкоўнікам Сандамірскага ваяводзтва. Меў намер сабраць свой узброены аддзел ў Сьвентакшыскіх гарах, а потым рушыць на Варшаву. 22 студзеня тройчы атакаваў расейскія аддзелы ля в. Ядзельня, г. Бадзентыну і ў г. Шыдлоўцы (дзе ўдзельнічаў асабіста). Распачаў паход, які гісторыкі назавуць «кампанія Лангевіча». У абозе ў кляштары Ванхоцка сабраў аддзел у 1400 чалавек, зь якіх сфармаваў тры групоўкі (коньнікаў, пешых і войск забесьпячэньня). Заклаў там штаб аддзела, шпіталь, друкарню і наладзіў вытворчасьць зброі. Расейцы зладзілі за ім пагоню і напалі з розных напрамкаў. 11 лютага разьбіў расейцаў у бітве ля Слуп’я («Сьвентакшыская бойка»), здабыў 1000 карабінаў і 8 гармат. Моц ягонага аддзела ўзрасла. У Малагошчы паяднаў свой аддзел з аддзелам Мазавецкага ваяводзтва (колькасьць склала 2,5 тысячы чалавек). Тут жа даў бітву колькасна пераўзыходзячым расейцам, дзе перамог без значных страт (300 забітых і 2 гарматы). 11 сакавіка ў маёнтку Гошча абвясьціў сябе дыктатарам паўстаньня<ref>Zdzisław Noga, Osadnictwo i krajobraz, ZZJPK w Krakowie 1997, ISBN 83-901471-7-3 s.53</ref>.
 
Праз тыдзень пасьля дзьвюх бітваў, [[19 сакавіка]], скіраваўся ў Галіцыю. Быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі. Два гады быў вязьнем турмы Язэпаў (Язэпштадт). Пазьней жыў на эміграцыі ў Ангельшчыне і Швайцарыі. Потым жыў і служыў у турэцкім войску пад імем '''Лангі Бэй'''. Памер у Канстантынопалі 10 траўня 1887 і быў пахаваны на могілках Хэйдар Пашы, побач са сваёй жонкай Сюзаннай (англічанкайангелькай па паходжаньні).
 
[[19 чэрвеня]] [[1937]] міністар абароны Польшчы надаў казармам 56-му палку пяхоты Велькапольскай імя генэрала Мар’яна Лангевіча.