Вікіпэдыя:Пераклад: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Вікіпедія:Переклад?oldid=15019599
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:58, 31 кастрычніка 2014

Пераклад артыкулаў зь іншых моўных разьдзелаў Вікіпэдыі — цалкам прымальная і патрэбная дзейнасьць. Калі Вы валодаеце некалькімі мовамі, дык пераклад артыкулаў можа стаць для Вас добраю нагодаю далучыцца да разьвіцьця Вікіпэдыі. Разам з тым, пераклад падразумявае шэраг умоваў, якія патрэбна ўсьведамляць, каб Вашая праца была карыснаю.

Перакладнік — суаўтар

У Вікіпэдыі да ўсіх артыкулаў прымяняюцца агульныя правілы і крытэры якасьці, незалежна ад таго, перакладзены гэта артыкул або арыгінальны. Акрамя таго, перакладны артыкул можа разьвівацца рэдактарамі далей без аніякай сувязі з артыкулам, які пачаткова быў выкарыстаны для перакладу. Іншымі словамі, для чытачоў Вікіпэдыі ўсе артыкулы ствараюцца аднолькава.

Менавіта таму, перакладаючы артыкулы, стаўцеся да тэксту з тою ж пільнасьцю і ўважлівасьцю, з якою Вы б пісалі ўласны тэкст — вось жа чытачы Вікіпэдыі ня бачаць, перакладзены гэты артыкул або арыгінальны. Заўжды намагайцеся, каб перакладны тэкст успрымаўся настолькі ж натуральна, як калі б артыкул быў арыгінальны.

Аўтарскія правы

Перакладаць артыкулы можна толькі зь іншых моўных разьдзелаў Вікіпэдыі або з тых крыніцаў, якія яўна пазначаюць, што іхні тэкст распаўсюджваецца на ўмовах аднае з вольных ліцэнзіяў, сумяшчальных зь Вікіпэдыяй. Падрабязную інфармацыю пра выкарыстаньне тэкстаў зь іншых крыніцаў можна знайсьці на старонцы ВП:Аўтарскія правы.

У выпадку перакладу з артыкулу зь іншага моўнага разьдзелу Вікіпэдыі пад час захаваньня перакладзенага тэксту ў полі «Апісаньне зьмяненьняў» пад вакном рэдагаваньня варта абавязкова пазначыць наступную інфармацыю:

  • што тэкст не арыгінальны, а перакладзены;
  • назву і нумар вэрсіі арыгінальнага артыкулу.

Калі ў перакладзеным артыкуле не пазначаны арыгінальны тэкст, парушаюцца аўтарскія правы, а выкананьне аўтарскага права ёсьць адным з асноўных прынцыпаў Вікіпэдыі. Атрымаць спасылку на канкрэтную вэрсію арыгінальнага артыкулу найпрасьцей, скарыстаўшыся інструмэнтам «Сталая спасылка» ў групе кнопак «Панэль інструмэнтаў» зьлева (ангельскаю — «Permanent link», украінскаю — «Постійне посилання», славацкаю — «Trvalý odkaz»), і запоўніць поле «Апісаньне зьмяненьняў» такім чынам:

  крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Battle_of_the_Yser?oldid=630718187  

Акрамя таго, існуе шаблён {{Перакладзены артыкул}}, які варта дадаць на старонку абмеркаваньня, правільна яго запоўніўшы. Калі ж артыкул ужо існаваў, але Вы яго вырашылі дапоўніць, пераклаўшы асобныя фрагмэнты зь іншамоўнага разьдзелу, ды пасьля перакладу аб’ём запазычанага тэксту не перавышає траціны аб’ёму артыкулу, Вы можаце не дадаваць шаблён {{Перакладзены артыкул}} на старонку абмеркаваньня, абмежаваўшыся толькі камэнтарам у полі «Апісаньне зьмяненьняў» пад вакном рэдагаваньня.

Выбар артыкулу для перакладу

Вікіпэдыю пішуць розныя карыстальнікі, таму артыкулы могуць быць даволі рознай якасьці. Найякасьнейшыя зь іх пазначаныя як «абраныя» ці «добрыя». Такія артыкулы, як правіла, адрэцэнзаваныя і абмеркаваныя вялікай колькасьцю рэдактараў, яны належным чынам аформленыя ды маюць добрую правяральнасьць. Звычайныя ж артыкулы далёка не заўжды праходзяць праверку староньнімі ўдзельнікамі, таму перад тым, як перакладаць такі артыкул, Вам патрэбна зьдзейсьніць уласную праверку асноўных тэзаў на адпаведнасьць крыніцам. Вось колькі пунктаў, якія Вам у гэтым дапамогуць:

  • Найперш упэўніцеся, што Вы маеце хоць бы базавыя веды ў галіне, да якой належыць тэма артыкулу, і абазнаныя ў галіновай тэрміналёгіі на абодвух мовах. Не бярыцеся перакладаць артыкул, калі ня маеце такіх ведаў.
  • Упэўніцеся, што артыкул адпавядае крытэрам значнасьці, а таксама прытрымліваецца нэўтральнага пункту гледжаньня.
  • Далей праглядзіце артыкул і высьветліце, ці мае яна спасылкі на крыніцы. Калі іх няма, артыкул перакладаць ня варта.
  • Калі крыніцы прысутнічаюць, перачытайце артыкул і паспрабуйце супаставіць істотныя сьцьверджаньні, а таксама наяўныя ў іх лічбы, даты і да т. п., з даступнымі крыніцамі. Інфармацыя ў артыкуле мае адпавядаць пададзеным крыніцам. Калі нейкія пункты немагчыма спраўдзіць, пад час перакладу артыкулу ў адпаведных месцах дадайце шаблён {{Крыніца?}}. Мажліва, хтосьці пазьней дадасьць патрэбную інфармацыю з наяўных у яго крыніцаў.

Калі артыкул адпавядае пералічаным патрабаваньням, тады яе можна перакласьці.

Машынны пераклад

Глядзіце таксама