Бітва пад Венай 1683 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Перадгісторыя: унутраная спасылка
Радок 39:
 
== Перад бітвай ==
У 1682 у прыналежнай да [[Аўстрыя|Аўстрыі]] частцы [[Вугоршчына|Вугоршчыны]] (сучаснай Славаччыне) выбухнула антыгабсбурскае паўстаньне. Туркі, якія ўжо захапілі частку Вугоршчыны, спрабавалі выкарыстаць паўстаньне уў далейшай заваёве Аўстрыі. Яны падтрымалі кіраўніка паўстаньня і такім чынам 6 жніўня 1682 абвясьцілі вайну Аўстрыі. Аўстрыйцы пачалі інтэнсіўна рыхтавацца да вайны, складалі хаўрусы зь іншымі дзяржавамі Эўропы, што і адыграла вырашальную ролю ў ходзе вайны. [[1 красавіка]] [[1683]] року імпэратар [[Леапольд I (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)|Леапольд I]] склаў хаўрус з каралём Рэчы Паспалітай [[Ян Сабескі|Янам Сабескім]].
 
У пачатку 1683 турэцкія войскі прыбылі ў [[Бялград]], а затым пайшлі на [[Вена|Вену]]. 7 ліпеня 40 000 [[Крымскія татары|татараў]] сталі лягерам у 40 км да ўсходу ад аўстрыйскай сталіцы. Пасьля першых сутычак Леапольд I адступіў у [[Лінц]] з 80 000 уцекачоў. На знак падтрымкі кароль Рэчы Паспалітай улетку 1683 прыбыў у Вену, паказваючы тым самым гатоўнасьць выканаць свае абавязкі.
Радок 48:
 
== Бітва ==
Бітва пачалася а 4 гадзіны раніцы атакаю туркаў на хаўрусьнікаў, каб перашкодзіць ім як сьлед разьмеркаваць свае сілы. Аўстрыйцы контаратакаваліконтратакавалі зь левага флянгу, у той час як немцы атакавалі цэнтар турак.
 
Тады Кара Мустафа ў сваю чаргу контаратакаваўконтратакаваў, а частка элітных янычарскіх падразьдзяленьняў пакінуў для штурму гораду. Турэцкія сапэры пракапалі тунэль для поўнамаштабнага падрыву сьценаў, а пакуль яны ліхаманкава засыпалі яго для ўзмацненьня выбуху, аўстрыйцы пасьпелі пракапаць сустрэчны тунэль і своечасова нэўтралізаваць міну.
 
Польская [[кавалерыя]] зрабіла магутны ўдар на правым флянгу турак. Апошнія ж зрабілі асноўную стаўку не на разгром войскаў хаўрусьнікаў, а на тэрміновы захоп места.
Радок 58:
Асманскія войскі былі ня толькі фізычна выматаныя, але і псыхалягічна прыгнечаныя. Атака кавалерыі прымусіла іх адступіць на поўдзень і на ўсход. Менш чым праз тры гадзіны пасьля нападу сваёй кавалерыі хрысьціяне здабылі поўную перамогу.
 
Ян Сабескі адаслаў у падарунак Папу Рымскаму [[Інакенцыюс XI‎|Інакенцыюсу XI]] зялены сьцяг прарока, захоплены ў асманскім лягеры, а ў [[Кракаў]] адаслаў 400 вазоў з трафеямітрафэямі, частка якіх да гэтага часу захавалася ў каралеўскім замку [[Вавэль]].
 
== Пасьля бітвы ==
Радок 67:
Такім чынам, галоўную ролю ў [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропе]] на больш чым 200 рокаў занялі Габсбургі.
 
Зь Венскай бітвы распачаўся павольны заняпад турэцкай магутнасьці ў [[Эўропа|Эўропе]]. Нягледзячы на гэта, буйныя страты Турэччыны ў Эўропе (незалежнасьць Сэрбіі, Баўгарыі, Альбаніі, Турэччыны, перадача Босьніі Аўстра-Вугоршчыне) адбыліся значна пазьней, у [[19 стагодзьдзе|ХІХ]]—[[20 стагодзьдзе|ХХ]] стстстагодзьдзях.
 
== Вонкавыя спасылкі ==