Спліцкі ўнівэрсытэт
Сплі́цкі ўнівэрсытэ́т (па-харвацку: Sveučilište u Splitu) — харвацкі ўнівэрсытэт у горадзе Спліце. Быў зафундаваны ў 1974 годзе. Цяпер ў навучальнай установе налічваюцца 13 факультэтаў. Унівэрсытэт уваходзіць у Эўрапейскую асацыяцыю ўнівырсытэтаў.
Спліцкі ўнівэрсытэт | |
Sveučilište u Splitu | |
Заснаваны | 15 чэрвеня 1974 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2] |
Вэб-сайт | unist.hr (харв.) unist.hr/en (анг.) |
Унівэрсытэт мае вялікі студэнцкі цэнтар з спартовай заляй і пляцоўкамі, а таксама маецца ўнівэрсытэцкая бібліятэка. Апроч іншых тут навучаюцца на фармацыю, крыміналістыку, геадэзію ды іншыя праграмы. У цэнтры ўвагі навукова-дасьледчыя працы, якія ладзяцца ўнівэрсытэтам, у галінах біямэдыцыны, культуры, гісторыі, сацыяльных навук, эканомікі ды іншых. На мэдычных спэцыяльнасьцях маюцца праграмы выкладаньня па-ангельску. Навучальны плян праграмы рэгулюецца Балёнскім працэсам[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Globaldizajn d.o.o Rektorat (харв.)
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ «Naslovna». mefst.unist.hr.