Стадыён

(Перанакіравана з «Спарткомплекс»)

Стадыё́н (грэц. στάδιον, «рысталішча») — будынак для спартовых мэт. Звычайна ўключае вялікае поле й месцы для гледачоў, разьмешчаныя ступеніста вакол поля. Таксама часта ўтрымоўвае дадатковыя пляцоўкі й дапаможныя памяшканьні для трэніроўкі й перапрананьні каманд. Стадыёны выкарыстоўваюцца ня толькі для розных відаў спорту на адкрытым паветры (напрыклад, лёгкай атлетыкі й футбола), але таксама для канцэртаў і іншых мерапрыемстваў.

Першымі стадыёнамі былі будынкі ў Старажытнай Грэцыі для правядзеньня Алімпійскіх гульняў і іншых спартовых спаборніцтваў. Самы стары вядомы стадыён знаходзіўся ў Алімпіі (Грэцыя). Спачатку стадыён выкарыстоўваўся толькі для змаганьняў у бегу; адгэтуль пайшла практыка стандартызацыі памеру поля — 180—200 мэтраў (адзін стадый, што дало назоў самому будынку).

На красавік 2023 году ў Беларусі налічвалася 164 стадыёны[1].

Фотагалерэя

рэдагаваць
  1. ^ Надзея Нікалаева. Спорт ці масавая фізычная культура // Газэта «Зьвязда», 22 красавіка 2023 г. Праверана 26 красавіка 2023 г.