Соча

рака ў Славеніі і Італіі
(Перанакіравана з «Соча (рака)»)

Со́ча (па-славенску: Soča, Ізо́нца па-італьянску: Isonzo) — рака ў Славеніі і Італіі. З 138 кілямэтраў працягласьці ракі, па тэрыторыі Славеніі праходзіць 96 кілямэтраў[1], па Італіі — 43 кілямэтры.

Рака
Соча
Ізо́нца

па-славенску: Soča,
па-італьянску: Isonzo
Агульныя зьвесткі
Выток Трыглаў
Вусьце Адрыятычнае мора
Каардынаты вусьця 45°43′29″ пн. ш. 13°33′22″ у. д. / 45.72472° пн. ш. 13.55611° у. д. / 45.72472; 13.55611Каардынаты: 45°43′29″ пн. ш. 13°33′22″ у. д. / 45.72472° пн. ш. 13.55611° у. д. / 45.72472; 13.55611
Краіны басэйну Славаччына
Італія
Даўжыня 138 км
Плошча басэйну 3400 км²

Соча бярэ пачатак побач зь вяршыняй гары Трыглаў, упадае ў Адрыятычнае мора. У верхнім і сярэднім цячэньні працякае праз Юлійскія Альпы, утвараючы глыбокую даліну з абрывістымі схіламі і прыгожымі відамі, парогамі. Карыстаецца вялікай папулярнасьцю ў водных турыстаў. Сочу называюць у Славеніі «Смарагдавай прыгажуняй» з-за незвычайнага, смарагдавага адценьня вады.

На рацэ разьмешчаны славенскія гарады Бовец, Кабарыд, Талмін, Нова-Горыца, італьянскі Гарыцыя. Непадалёк ад вусьця ракі знаходзіцца італьянскі горад Монфальконэ.

Падчас Першай сусьветнай вайны верхняе і сярэдняе цячэньне Сочы сталі арэнай цяжкіх баёў паміж войскамі Італіі і Аўстра-Вугоршчыныі, у якіх загінула каля 300 000 чалавек. У гісторыю гэтыя бітвы ўвайшлі як Бітвы на Ізонца[2]. Ім прысьвечаны мэмарыяльны музэй у горадзе Кабарыд.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць