Соф’я Зянько-Пачыкоўская

Со́ф’я Зянько́-Пачыко́ўская (сакавік 1892, в. Ласокіна, Валожынскі раён, Менская вобласьць — 7 ліпеня 1977) — беларуская народная сьпявачка і казачніца. Песьні, прыпеўкі, казкі, пацешкі, якія яна выконвала, вылучаліся народнай фантазіяй, адухоўленасьцю, трапнасьцю і дасьціпнасьцю народнага слова. У аснове яе рэпэртуару — каляндарна- і сямейна-абрадавыя песьні. Ад яе запісана каля 400 твораў беларускага фальклёру (запісаў сын Уладзімер). Некаторыя песьні Зянько-Пачыкоўскай увайшлі ў рэпеэртуар Маладэчанскага народнага ансамблю «Спадчына».

Соф’я Зянько-Пачыкоўская
Дата нараджэньня сакавік 1892
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 ліпеня 1977(1977-07-07) (85 гадоў)
Занятак сьпявачка, казачнік
Інструмэнты голас[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зянько.

Літаратура

рэдагаваць