Сонцам сагрэтыя
Сонцам сагрэтыя — музычны міні-альбом гурта «Наві» 2014 году.
Сонцам сагрэтыя | ||
---|---|---|
Альбом гурта «Наві» | ||
Выдадзены | 15 сьнежня 2014 (9 гадоў таму) | |
Запісаны | Артур Сьцяпанаў | |
Жанр | поп-рок | |
Працягласьць | 24 хвіліны | |
Выдавец | «Мэдыякуб» | |
Храналёгія гурта «Наві» | ||
Лаві (2014) |
Сонцам сагрэтыя (2014) |
Ужывую ў Менску (2016) |
Стаў першым акустычным беларускамоўным альбомам гурта. Налічваў 7 песьняў, сярод якіх была пераробка песьні «Стэфка» гурта «Крама». Як адзначыў сьпявак Арцём Лук’яненка, які напісаў словы і музыку да першых 5 песьняў: «Галоўнай ідэяй альбома было зрабіць яго як мага больш жывым, каб у слухача было адчуваньне, што мы недзе побач». Пры гэтым Лук’яненка заўважыў: «Амаль усе песьні для альбома зьявіліся напрыканцы лета і ў пачатку восені. Настрой і атмасфэра гэтых кампазыцыяў вельмі блізкія, што і падштурхнула нас да думкі запісаць усё і адразу». Альбом мелі прадставіць 20 сьнежня 2014 году ў менскім клюбе «ДК», пасьля чаго гурт зьбіраўся даць канцэрт у Маскве (Расея)[1]. Песьні сьпявалі Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук. Музыку выконвалі Арцём Лук’яненка (гітара) і Артур Сьцяпанаў (сынтэзатар і пэркусія), які таксама рабіў запіс і зьвядзеньне альбому[2].
Альбом выйшаў на 6 музычных парталах ЗША («Амазон»[3], «Бандкэмп»[4], «Саўндклаўд»[5], «Спотыфай»[6], «Эпл»[7] і «Ютуб»), на 2-х у Расеі («У кантакце»[8] і «Яндэкс»[9]) і адным у Францыі («Дызэр»)[10].
12 верасьня 2017 году выйшаў відэакліп на 2-ю альбомную песьню «Бяжы», які да 2023 году набраў звыш 850 000 праглядаў. Яго рэжысэрам выступіў Кірыл Нонг, а прадусарам — Аляксей Варэнік. У здымках кліпу бралі ўдзел сябры гомельскага грамадзкага аб'яднаньня «Талака» і Студэнцкага этнаграфічнага таварыства[11].
Песьні
рэдагавацьСонцам сагрэтыя[12] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Аўтар(ы) | Працягласьць | ||||||
1. | «Пілігрым» | Арцём Лук’яненка[2] | 3:18 | ||||||
2. | «Бяжы» | Арцём Лук’яненка | 3:22 | ||||||
3. | «Шчасьце» | Арцём Лук’яненка | 4:59 | ||||||
4. | «Выдумай» | Арцём Лук’яненка | 3:40 | ||||||
5. | «Дзякую» | Арцём Лук’яненка | 2:53 | ||||||
6. | «Выберу сам» | Ксенія Жук | 3:14 | ||||||
7. | «Стэфка» (пераробка) | Іван Маркаў і Ігар Варашкевіч (словы), Сяргей Кныш (музыка) | 2:47 | ||||||
24:13 |
Крытыка
рэдагаваць30 студзеня 2015 году музычны крытык парталу «Experty.by» Ягор Цывілька адзначыў перавагі альбома Сонцам сагрэтыя: «Ляканічныя акустычныя аранжыроўкі цудоўна падкрэсьліваюць усе вартасьці песень, якія па палітры эмоцый лёгка затыкаюць за пояс надта саладжавы "Лаві". Так, гэта ўсё той жа поп-рок, часам сэнтымэнтальны, часам наіўны, але на гэты раз зроблены ў стылістыцы, якая пасуе творам, самім па сабе далёка не благім. Асабліва ўражваюць нетыпова-напружаныя "Пілігрым", "Бяжы" і "Выдумай"»[2].
4 сакавіка 2015 году аглядальнік музычнага парталу «Тузін гітоў» Сяргей Будкін падкрэсьліў, што Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка «пяшчотнымі галасамі пяюць пра каханьне, абдымкі ды шчасьце». Будкін заўважыў: «Яны бездакорна гучаць дуэтам, багата і аб’ёмна, хоць выкарыстоўваюць адно толькі галасы, акустычную гітару ды зрэдчас піяніна. У іх пазытыўная харызма і бездакорнае адчуваньне мэлёдыі, выдатныя галасы і абсалютнае валоданьне мовай, ад таго іх тэксты выглядаюць жывымі і натуральнымі». Пры гэтым музычны аглядальнік зазначыў: «Зь песень, якія ўражваюць у пляне вакальным, на першым месцы стаіць мусіць "Выдумай". Ну, а самая прыемная нечаканка з альбому — "Стэфка", беларускі рок-гіт часоў Перабудовы, зроблены з замілаванасьцю, любоўю і трымценьнем». Урэшце, Будкін заявіў, што Сонцам сагрэтыя — адна з самых яскравых працаў у беларускай музыцы 2014 году[13].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вячаслаў Радзівонаў. «Наві» выпусьціў акустычны альбом // Музычны партал «Ультра-музыка», 16 сьнежня 2014 г. Архіўная копія ад 16 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
- ^ а б в Сяргей Будкін, Ягор Цывілька, Зьміцер Безкаравайны і Аляксандар Чарнуха. Альбом Сонцам сагрэтыя гурта «Наві» (+аўдыё) // Музычны гід «Experty.by», 30 студзеня 2015 г. Архіўная копія ад 26 траўня 2023 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Музычны партал «Амазон» (ЗША), 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Аўдыёпартал «Бандкэмп», 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Партал патокавай музыкі «Саўндклаўд», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 21 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Вэб-прайгравальнік «Спотыфай», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Музычны партал «Эпл», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Сацыяльная сетка «У кантакце», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Музычны партал «Яндэкс», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Наві». Альбом «Адной дарогай» // Музычны партал «Дызэр», 15 сьнежня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Наві». Песьня «Бяжы» // Відэахостынг «Ютуб», 12 верасьня 2017 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
- ^ Альбом Сонцам сагрэтыя (2014) // Гурт «Наві», 21 ліпеня 2017 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
- ^ Сяргей Будкін. «Наві». Сонцам сагрэтыя і Богам пацалаваныя // Музычны партал «Тузін гітоў», 4 сакавіка 2015 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гурт «Наві». Альбом Сонцам сагрэтыя // Відэахостынг «Ютуб», 3 красавіка 2017 г. Праверана 25 кастрычніка 2023 г.
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |