Смолян

горад у Баўгарыі

Смо́лян (па-баўгарску: Смолян; па-грэцку: Σμόλιαν) — горад на поўдні Баўгарыі, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Смолянскай вобласьці. Месьціцца ў гарыстай мясцовасьці, таму недалёк ад гораду месьціцца папулярны лыжны курорт Пампорава.

Смолян
Герб Смоляну Сьцяг Смоляну


Краіна: Баўгарыя
Плошча:
  • 134,59 км²
Вышыня: 1002 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 4700
Геаграфічныя каардынаты: 41°34′31″ пн. ш. 24°42′46″ у. д. / 41.57528° пн. ш. 24.71278° у. д. / 41.57528; 24.71278Каардынаты: 41°34′31″ пн. ш. 24°42′46″ у. д. / 41.57528° пн. ш. 24.71278° у. д. / 41.57528; 24.71278
Смолян на мапе Баўгарыі
Смолян
Смолян
Смолян
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.smolyan.bg

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле археалягічных зьвестак, тэрыторыя вакол Смоляну была ўпершыню заселеная ў 2—1 тысячагодзьдзі да н. э. У Сярэднявеччы сваю назву атрымаў ад славянскага племені смалянаў, якія пасялілася ў рэгіёне ў VII стагодзьдзі. Места ўваходзіла ў склад Бізантыйскай і Баўгарскай імпэрыяў. На працягу некаторага часу ў XIV стагодзьдзі мясцовасьць апынулася пад кантролем баўгарскага фэадала Момчыла, да таго як рэгіён быў падпарадкаваны Асманскай імпэрыі. Па кіраваньнем туркаў знаходзіўся на працягу пяці стагодзьдзяў.

Рэгіён быў вызвалены 21-м войскам на чале з Уладзімерам Сэрафімавым у 1912 годзе падчас Першай балканскай вайны. Сучасны горад Смолян быў утвораны праз аб’яднаньне трох вёсак у 1960 годзе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2024_2.txt