Слубіцы

места ў Любускім ваяводзтве Польшчы

Слубі́цы (па-польску: Słubice), да 1945 Франкфурт-Дамфарштат (па-нямецку: Frankfurt (Oder)-Dammvorstadt) — места ў Слубіцкім павеце Любускага ваяводзтва Польшчы, сядзіба меска-вясковай гміны Слубіцы, на рацэ Одры. Насельніцтва — 16 644 чалавекі (2019), плошча — 19,2 км².

Слубіцы
польск. Słubice
Герб Слубіцаў


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Любускае
Павет: Слубіцкі
Плошча:
  • 19,2 км²
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 69-100
Нумарны знак: FSL
Геаграфічныя каардынаты: 52°21′0″ пн. ш. 14°34′0″ у. д. / 52.35° пн. ш. 14.56667° у. д. / 52.35; 14.56667Каардынаты: 52°21′0″ пн. ш. 14°34′0″ у. д. / 52.35° пн. ш. 14.56667° у. д. / 52.35; 14.56667
Слубіцы на мапе Польшчы
Слубіцы
Слубіцы
Слубіцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.slubice.pl/

Геаграфія рэдагаваць

Места разьмешчанае на мяжы зь Нямеччынай, на рацэ Одры, за 70 км ад Бэрліну, 80 км ад Горава Велікапольскага, 490 км ад Варшавы.

Назва рэдагаваць

Паходжаньне назвы Слубіцы выклікае мноства спрэчак. Некаторыя выводзяць назву ад племені слупянаў, якія насялялі абшар між Шпрэе і Одрай. Паводле іншых гістарычных крыніцаў, на правым беразе Одры ў Сярэднявеччы ляжала паселішча Зьбівіц, Зьбірвіц або Зьлівіц. Таксама можна вывесьці назву Слубіцы ад слова слуп.

Да 1945 року места ўваходзіла ў склад Франкфурту і мела назву Дамфарштат. Цяперашнюю назву атрымала ў 1946 року пасьля аддачы тэрыторыі ў склад Польшчы.

Мінуўшчына рэдагаваць

 
Сьвяткаваньне на пагранічным мосьце пасьля далучэньня Польшчы да Шэнгенскага пагадненьня (21 сьнежня 2007)

Першыя згадкі пра паселішча на гэтым месцы адносяцца да XIII стагодзьдзя: у 1225 року Генрык I Барадаты меў надаць яму гандлёвы прывілей і права складу(d). У 1253 паселішча атрымала мескія правы, а ў дакумэнце названае Vrankenvorde (Франкенфордэ)[2]. Ад таго часу да 1945 року правабярэжная частка Франкфурту-на-Одры называлася Dammvorstadt (літаральна «Прадмесьце на вале»). З пачаткам вайны за валоданьне рэгіёнам, у 1319, гэты край заняў памяранскі герцаг(d) Варціслаў IV[3], а ў 1324 яны канчаткова перайшлі да Вітэльсбахаў, стаўшыся часткай Брандэнбурскай маркі. У 1326 року да ваколіцаў места дайшоў літоўска-польскі наезд[4].

Пасьля Вітэльсбахаў, у 1373 року маркграфства Брандэнбург дзякуючы намаганьнямі рымскага імпэратара і чэскага караля Карла IV стаў часткаю Чэскай Кароны. Чэскае панаваньне трывала 42 гады, да 1415 року, калі кароль рымскі і вугорскі, намесьнік Чэскага каралеўства Жыгімонт Люксэмбурскі падараваў Брандэнбургію дынастыі Гогенцолернаў, якія валадарылі тут ажно да сканчэньня I сусьветнай вайны[5]. Пад 1399 рокам у пісьмовых крыніцах упершыню згаданыя мясцовыя жыдоўскія могілкі, што робіць іх найстарэйшымі існымі дагэтуль жыдоўскімі могілкамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

У 1749 року ў Дамфарштаце паўстала найстарэйшае прымысловае прадпрыемства Франкфурту: фабрыка тавараў з пчалінага воску. У 1769 пачала працу фабрыка ядвабу.

У 1785 року празь вялікую веснавую паводку большасьць Дамфарштату была затопленая. У памяць пра загінулага пры гэтым камэнданта франкфурцкага гарнізону Леапольда Браўншвайг-Вольфэнбютэльскага(d), сястрынца караля Фрыдрыха Вялікага, у 1787 адкрыты першы помнік у гісторыі Франкфурту-на-Одры[6].

У 1811 адкрытыя мескія могілкі (цяпер камунальныя могілкі Слубіцаў). У II палове XIX стагодзьдзя расквітала прамысловасьць, у гэты пэрыяд пачалі дзейнасьць збройная фабрыка і мэталаліцейны завод.

23 студзеня 1898 року рушыла франкфурцкая трамвайная сетка, якая праз мост на Одры даходзіла і ў правабярэжную частку[7]. У 1914—1927 роках расейскія вайсковапалонныя збудавалі Ўсходнема́рскі стадыён[8].

З надыходам савецкіх войскаў у лютым 1945 року з Франкфурту-на-Одры эвакуяванае цывільнае насельніцтва. У бітвах за места палеглі больш за 100 жаўнераў гвардзейскага танкавага корпусу 1-га Беларускага фронту і 7-га Войска Польскага. У іхні гонар у 1949 року адкрыты манумэнт Перамогі і Братэрства зброі на пляцы Герояў[9].

З 1945 року места перайшло ў склад Польшчы. У 1950 Слубіцы сталі цэнтрам Жэпінскага павету, пераўтворанага ў 1959 у Слубіцкі.

У 1972 адкрыты памежны пераход між Слубіцамі ды Франкфуртам на Одры.

У 1998 року завершанае будаўніцтва Калегіюм Палёніюм — аддзяленьня познаньскага ўнівэрсытэту імя Адама Міцкевіча.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

 
Калегіюм Палёніюм
  • Жыдоўскія могілкі на вуліцы Транспартовай (1399[10][11]);
  • Касьцёл Дзевы Марыі Каралевы Польшчы (збудаваны ў 1775 як стралецкі дом);

Празь места праходзіць польскі кавалак дарогі сьвятога Якуба.

У 2014 року на Франкфурцкім пляцы Слубіцаў адкрыты першы ў сьвеце помнік Вікіпэдыі.

Эканоміка рэдагаваць

Яшчэ ў канцы 90-х рокаў XX стагодзьдзя ў Слубіцах дзейнічалі мэблевая фабрыка, а таксама адна з найбольшых у Польшчы фабрыка па вырабе джынсаў. Цяпер у Слубіцах пераважна разьвіваецца гандаль і паслугі. Найбольшае паводле колькасьці працаўнікоў прадпрыемства — мескі рынак на рагу вуліцаў Купецкай і Спартовай.

Транспарт рэдагаваць

Дзякуючы разьмяшчэньню на мяжы зь Нямеччынай Слубіцы выконваюць функцыю транспартнага вузла, празь які праходзяць аўтастрада А2, дарогі дзяржаўнага значэньня 29 ды 31.

Чыгуначны прыпынак на лініі Слубіцы — Познань — Варшава

Трамвай у Франкфурце дзейнічаў з 1898 року і йшоў таксама на правы бераг (цяперашнія Слубіцы). Пасьля 1945 року правабярэжная частка Франкфурту адышла да Польшчы, і трамвайнае злучэньне спынілася, а шляхі былі разабраныя.

З 1929 року ў правабярэжнай частцы Франкфурту хадзіў маршрутны аўтобус, таксама ліквідаваны пасьля далучэньня да Польшчы. З 2012 року курсуюць аўтобусы між Слубіцамі ды Франкфуртам-на-Одры. А з 2013 запушчаныя мескія аўтобусныя маршруты, дзейнічаюць 7 лініяў.

Адукацыя рэдагаваць

У Слубіцах дзейнічаюць 6 пачатковых школаў, 3 старэйшыя школы, 2 ліцэі, музычная школа.

У 1992 ў супрацоўніцтве познаньскага ўнівэрсытэту імя Адама Міцкевіча і франкфурцкага унівэрсытэту Віядрына адкрыты Калегіюм Палёніюм.

Рэлігія рэдагаваць

2 каталіцкія касьцёлы, храм аўтакефальнай праваслаўнай царквы, зборы пяцідзясятнікаў і Сьведак Еговы.

Спорт рэдагаваць

Слубіцкі палац спорту і адпачынку мае стадыён, 4 трэнавальныя пляцоўкі, гімнастычную залю, комплекс адкрытых басэйнаў, тэнісныя корты, гольфавае поле[12].

Футбольны клюб «Палёнія» гуляе ў IV Любускім дывізіёне[13].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/020811305054-0935736?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ Märkische Oderzeitung/Frankfurter Stadtbote, 7. Juli 2006, S. 15.
  3. ^ Edward Rymar, Rywalizacja o ziemię lubuską i kasztelanię międzyrzecką, w: Śląski Kwartalnik Historyczny Sobótka, nr 4/1979, s. 481.
  4. ^ Ibid., s. 494.
  5. ^ Jan P. Kučera; Jiří Kaše; Pavel Bělina: České země v evropských dějinách — 3. 1. vyd. Praha: Paseka, 2006.
  6. ^ Roland Semik: Pomnik księcia Leopolda Brunszwickiego w Słubicach.
  7. ^ Roland Semik: Komunikacja miejska w Słubicach wczoraj i dziś
  8. ^ slubice24.pl — Stadion w Słubicach. Historia uwieczniona na starych fotografiach.
  9. ^ «Przewodnik po upamiętnionych miejscach walk i męczeństwa lata wojny 1939—1945» Sport i Turystyka 1988, ISBN 83-217-2709-3, s. 236.
  10. ^ Cmentarz żydowski w Słubicach w rejestrze zabytków. Gazeta Lubuska (2014-02-05).
  11. ^ Cmentarz żydowski w Słubicach wpisany do rejestru zabytków Słubice24.pl
  12. ^ Informacje o obiektach i zapleczu sportowym. Ośrodek Sportu i Rekreacji w Słubicach.
  13. ^ Polonia Słubice – oficjalna strona (пол.)

Літаратура рэдагаваць

  • Frankfurt (Oder) und Słubice — Topographischer Stadtplan, 2007, ISBN 978-3-7490-4170-1.
  • Marian Eckert / Tadeusz Umiński: Ziemia słubicko-rzepińska, Lubuskie Towarzystwo Kultury, Zielona Góra 1965.
  • Walter Hausdorf/ Siegrid Noack: Słubice — Ulice, drogi i place a ich rozwój historyczny we: Frankfurter Jahrbuch 2005, S. 95-191, ISBN 3-933416-61-2.
  • Thomas Jäger: Die Seidenfabrik in der Frankfurter Dammvorstadt, Frankfurt (Oder) 2001.
  • Andrzej Jermaczek (red.): Wstępna inwentaryzacja przyrodnicza gminy Słubice (mscr.). Projekt WWF «Zielona wstęga Odra — Nysa». Lubuski Klub Przyrodników. Świebodzin 1993.
  • Andrzej Jermaczek/ Paweł Pawlaczyk: Koncepcja ochrony przyrody obszaru objętego projektem WWF «Zielona wstęga Odra — Nysa» — synteza (mscr.). Lubuski Klub Przyrodników, Świebodzin 1996.
  • Monika Kilian/ Ulrich Knefelkamp (red.): Frankfurt Oder Slubice. Sieben Spaziergänge durch die Stadtgeschichte, Berlin 2003, ISBN 3-931278-06-9.
  • Ulrich Knefelkamp / Siegfried Griesa (red.): Frankfurt an der Oder 1253—2003, Verlag für Wissenschaft und Forschung, Berlin 2003.
  • Jörg Kotterba/ Frank Mangelsdorf (wyd.): Einst und jetzt. Frankfurt (Oder) / Slubice, Culturcon Medien, 2010.
  • Jan Krajniak: Pojezierze Lubuskie. Międzyrzecz — Świebodzin — Sulęcin — Słubice, Wyd. Poznańskie, Poznań 1982.
  • Sebastian Preiss/ Uta Hengelhaupt / Sylwia Groblica/ Almut Wille/ Dominik Oramus: Słubice. Historia — topografia — rozwój, Słubice 2003.
  • Eckard Reiß / Magdalena Abraham-Diefenbach (red.): Makom tow — dobre miejsce. O cmentarzu żydowskim w Słubicach i Frankfurcie nad Odrą, Vergangenheits Verlag, Berlin 2012.
  • Maria Rutowska (red.): Słubice 1945—1995, Słubice 1996.
  • Robert Stańko/ Andrzej Jermaczek: Inwentaryzacja i waloryzacja przyrodnicza oraz projekt ochrony przyrody obszarów zalewowych doliny Odry w rejonie Słubic (mscr.) Projekt WWF «Zielona wstęga Odra — Nysa». Lubuski Klub Przyrodników. Świebodzin 1998.
  • Michał Szczaniecki/ Stanisława Zajchowska (red.): Ziemia Lubuska, Instytut Zachodni, Poznań 1950.
  • Ralf-Rüdiger Targiel, Frankfurt (Oder), so wie es war. Fotografierte Zeitgeschichte, Drooste 1994.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Шаблён:Гміна Слубіцы (Любускае ваяводзтва) Шаблён:Слубіцкі павет