Словаўтваральная парадыгма
Словаўтваральная парадыгма — сукупнасьць вытворных словаў, утвораных на пэўнай ступені дэрывацыі. Рад словаў, што ўключаюць у свой склад у якасьці ўтваральнага элемэнта адну і тую ж марфэму. Тыпізаваны набор сынтагматычных акружэньняў (ланцужкоў), характэрных для той ці іншай марфэмы. Сыстэма словаўтваральных парадыгмаў стварае словаўтваральную парадыгматыку.
Будова словаўтваральнай парадыгмы
рэдагавацьСловаўтваральная парадыгма слова можа будавацца на базе любой утваральнай марфэмы, як каранёвай, так і афіксальнай, паколькі агульнасьць словаўтваральнага значэньня (аснова для аб’яднаньня вытворных словаў у парадыгму) ствараецца ня толькі каранёвымі, але і афіксальнымі марфэмамі.
Кожная словаўтваральная марфэма мае сваю словаўтваральную парадыгму.
Літаратура
рэдагаваць- Аляксандар Падлужны. Беларуская граматыка ў 2 частках / Мікалай Бірыла. — Менск: Навука і тэхніка, 1985. — Т. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. — 430 с. — 1050 ас.
- Леў Шакун. Словаўтварэнне. — Менск: Вышэйшая школа, 1978. — 128 с.