Слава́цкі Гроб (па-славацку: Slovenský Grob, па-вугорску: Tótgurab, па-нямецку: Slowakisch-Eisgrub, Böhmisch-Grub, Slawisch-Weissgrob) — вёска і грамада ў заходняй Славаччыне, у раёне Пэзінак Браціслаўскага краю.

Славацкі Гроб
славац. Slovenský Grob
Сьцяг Славацкага Гробу
Першыя згадкі: 1214
Краіна: Славаччына
Край: Браціслаўскі
Раён: Пэзінак
Староста: Ян Юран[1]
Плошча: 10,17 км²
Вышыня: 145 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 2192 чал.[2]
шчыльнасьць: 215,54 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-33
Паштовы індэкс: 900 26
NUTS: 508225
Нумарны знак: PK
Геаграфічныя каардынаты: 48°15′21″ пн. ш. 17°16′29″ у. д. / 48.25583° пн. ш. 17.27472° у. д. / 48.25583; 17.27472Каардынаты: 48°15′21″ пн. ш. 17°16′29″ у. д. / 48.25583° пн. ш. 17.27472° у. д. / 48.25583; 17.27472
Славацкі Гроб на мапе Славаччыны
Славацкі Гроб
Славацкі Гроб
Славацкі Гроб
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
slovensky-grob.sk

Геаграфія

рэдагаваць

Славенскі Гроб разьмешчаны ля падножжа Малых Карпатаў. Насельніцтва рэгіёну здаўна традыцыйна займаецца разьвядзеньнем гусей. Гэтаму спрыяе навакольле: азёры, балоты і квяцістыя паплавы.

Пачаткова гусі прызначаліся толькі для ўласнага выкарыстаньня. Аднак эканамічныя цяжкасьці сярэдзіны XX стагодзьдзя змусілі жыхароў прадаваць гусінае мяса на рынках у Браціславе і Пэзінку, дзе яно атрымала вялікі посьпех. Гурманы пацягнуліся ў рэгіён дзеля пошуку аўтэнтычных страваў, і паступова ў Славацкім Гробе пачалі зьяўляцца падпольныя шынкі, ствараныя ў жылых пакоях вяскоўцаў. Пасьля Аксамітнае рэвалюцыі гэты працэс яшчэ больш паскорыўся, і невялічкія пакойчыкі ператварыліся ў сталоўкі для турыстаў.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
  • рыма-каталіцкі касьцёл сьв. Яна Хрысьціцеля (1635)
  • капліца Пакутнай Панны Марыі (1759)
  • капліца сьвятой Ганны (1790)
  1. ^ Zoznam zvolených starostov obcí, mestských častí a primátorov miest vo voľbách do orgánov samosprávy obcí (славацк.). Inštitút informatiky a štatistiky / Štatistický úrad Slovenskej republiky (28 лістапада 2010).
  2. ^ Počet obyvateľov k 31.12.2011 (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky. Праверана 9 чэрвеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць