Слава́цкая ма́ціца — нацыянальны інстытут славацкай культуры, разьмешчаны ў горадзе Марціне. Фінансуецца пераважна дзякуючы ахвяраваньням і фундатарам.

Славацкая маціца
славац. Matica slovenská
Даўнейшая сядзіба
Першая сядзіба
Дата ўтварэньня 4 жніўня 1863 (161 год таму)
Штаб-кватэра Марцін, Жылінскі край
Дзейнічае ў рэгіёнах Славакія
Старшыня Мар’ян Ткач
Зьвязаныя кампаніі Славацкі гістарычны інстытут
Сайт www.matica.sk
Мэмарыяльная дошка на першым будынку маціцы

Маціца была заснавана ў 1863 годзе, як нацыянальны інстытут ўсіх славакаў. Статут быў зацьверджаны 21 жніўня 1862 году імпэратарам Францам-Іосіфам I. Першым кіраўніком быў каталіцкі біскуп Штэфан Мойзэс (Štefan Moyzes), яго намесьнікам — пратэстанцкі біскуп Караль Кузьмані (Karol Kuzmány). У 1875 годзе вугорскі ўрад спыніў дзейнасьць маціцы з-за «занадта моцнай славацкую арыентацыі». Пасьля стварэньня Чэхаславаччыны ў 1919 годзе маціца быў адноўлена. Пасьля ўсталяваньня камуністычнага рэжыму ў Чэхаславаччыне задачы і паўнамоцтвы маціцы былі істотна звужаныя. Пасьля мірнай рэвалюцыі 1989 году яна атрымала больш шырокія правы і паўнамоцтвы.

Галоўная задача «маціцы славацкай»: захаваньне нацыянальнай культурнай спадчыны Славаччыны.

У прыватнасьці да «маціцы славацкай» адносяцца:

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць