Скот Браўн

шатляндзкі футбаліст

Скот Браўн (па-ангельску: Scott Brown; нарадзіўся 25 чэрвеня 1985 году, Данфэрмлін) — былы шатляндзкі футбаліст, паўабаронца. Сваю прафэсійную кар’еру Скот распачаў у эдынбурскім «Гібэрніяне», падчас выступленьня ў якім выклікаўся да нацыянальнай зборнай.

Скот Браўн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 чэрвеня 1985(1985-06-25)[1] (39 гадоў)
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2007
2007—2021
2021—
Гібэрніян
Сэлтык
Абэрдын
55 (5)
407 (30)
24 (2)
Зборныя
2005—2017 Шатляндыя 55 (4)

Кар’ера

рэдагаваць

У раньнія гады Скот выступаў у юнацкай лізе сваёй роднай вобласьці Файф за такія каманды, як то «Інвэркітынг Юнайтэд» з аднайменнага мястэчка й «Фолфард Роялў» з Каўдэнбіту. Прафэсійная кар’ера Браўна пачалася ў 2002 годзе, калі ён падпісаў кантракт з клюбам «Гібэрніян». Дэбют Браўна за «гібз» адбыўся 3 траўня 2003 году ў хатнім матчы сваёй каманды супраць «Абэрдына».

16 траўня 2007 году, нягледзячы на ўпартыя чуткі аб хуткім пераходзе Скота ў табар «Рэйнджарз», аб падпісаньні футбаліста заявіў іхны самы люты вораг — «Сэлтык»[2][3]. 15 ліпеня 2007 году Браўн забіў першы гол за «Сэлтык». Адбылося гэта ў матчы ў рамках перадсэзоннага збору «кельтаў» супраць клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз». Скот адразу ж заваяваў месца ў асноўным складзе глазгаўскай каманды, пачаўшы гуляць важную ролю ў тактычных схемах трэнэра «бела-зялёных», Гордана Стрэчана.

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбют Браўна ў стартавым складзе зборнай Шатляндыі адбыўся 28 сакавіка 2007 году ў сустрэчы супраць зборнай Італіі. З тых часоў Скот Браўн стаў рэгулярным гульцом асноўнага складу зборнай[4].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Гібэрніян»:

«Сэлтык»:

  1. ^ а б в Scott Brown // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Scott Brown signs for Celtic. Celtic FC
  3. ^ Brown completes switch to Celtic BBC Sport
  4. ^ FIFA ones to watch in 2009. FIFA.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць