Скарбніца (Амсьціслаў)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Скарбніца
| |
Будынак былой скарбніцы
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′18.26″ пн. ш. 31°43′38.78″ у. д. / 54.0217389° пн. ш. 31.7274389° у. д.Каардынаты: 54°01′18.26″ пн. ш. 31°43′38.78″ у. д. / 54.0217389° пн. ш. 31.7274389° у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Скарбніца | |
Скарбніца на Вікісховішчы |
Скарбніца — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Параднай вуліцы[a]. Твор архітэктуры эклектыкі з элемэнтамі нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьБудаваўся ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. У будынку разьмяшчалася скарбніца.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік эклектычнай архітэктуры з элемэнтамі нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак, накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Цэнтральны вугал скошаны, паверхня сьцяны скосу завяршаецца атыкам зь люнэтам, вуглы гарызантальна руставаныя. Першы і другі паверхі аддзяляюцца карнізам. Аконныя праёмы лучковыя, на другім паверсе аздабляюцца ліштвамі.
Усярэдзіне мае калідорны плян з адна- і двухбаковым разьмяшчэньнем памяшканьняў[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 14
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пятросава А. Будынак казначэйства // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 303.
Літаратура
рэдагаваць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 408 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000512 |